Радыёспорт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Радыёспорт — гэта тэхнічны від спорту ў межах якога праводзяцца афіцыйныя спаборніцтвы сярод аматарскіх радыёаператараў[1]. Радыёспорт падзяляецца на наступныя віды: хуткасная радыётэлеграфія, радыёпеленгацыя (англ. ARDF, старая назва «Паляванне на лісіц»), радыёмнагабор'е, радыётрыятлон, кароткахвалевая радыёсувязь і ультракароткахвалевая радыёсувязь. З 1977 году Міжнародны радыёаматарскі саюз (IARU) праводзіць Першынство свету па радыёспорце (англ. IARU HF World Championship). У Беларусі асноўнай арганізацыяй, якая аб'ядноўвае беларускіх радыёаматараў і рэгламентуе правядзенне радыёспартныўных спаборніцтваў з'яўляецца Беларуская федэрацыя радыёаматараў і радыёспартсменаў, створаная ў 1993 годзе.

Remove ads

Радыёспорт у Беларусі

У 2003 годзе ў Менску прайшло Першынство свету па хуткаснай тэлеграфіі. На 2011 г. Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь (ДТСААФ Беларусі) сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь навучала хуткаснай радыётэлеграфіі з 6-гадовага ўзросту ў дамах тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Зборная Беларусі па хуткаснай тэлеграфіі, якую стварыла ДТСААФ Беларусі, перамагала ў камандным заліку на першынстве свету ў 1997, 2003, 2005, 2007, 2009, 2011 і 2012 гадах[2]. У 1997, 2003, 2005, 2007 і 2009 г. пераможцам першынства свету ў асабістым заліку станавіўся беларус Андрэй Біндасаў, які за свае дасягненні трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса. У 2011 і 2012 гг. — пераможцам быў беларус Сяргей Швядко.

У 2018 годзе на XV чэмпіянаце свету па хуткаснай радыётэлеграфіі, што праходзіў у Казахстане зборная каманда Беларусі заняла першае каманднае месца сярод 18 краін, заваяваўшы 53 медалі ў асабістым заліку: 37 залатых, 11 сярэбраных і пяць бронзавых[3]. Упершыню ў гісторыі беларускага радыёспорту спартсмены сталі пераможцамі ва ўсіх узроставых катэгорыях.

Remove ads

Значэнне радыёспорту

Радыёспорт павышае тэхнічную і спартыўную дасведчанасць аматараў радыёсувязі, спрыяе развіццю навыкаў работы з радыёабсталяваннем, арыентаванню на мясцовасці і хуткаму прыняццю рашэнняў. Гэтая сфера шчыльна звязана з інавацыямі ў бесправадных камунікацыях і папулярызуе радыётэхніку сярод моладзі.

Зноскі

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads