Беларуская федэрацыя радыёаматараў і радыёспартсменаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларуская федэрацыя радыёаматараў і радыёспартсменаў
Remove ads

Беларуская федэрацыя радыёаматараў і радыёспартсменаў (скарочана — БФРР) — нацыянальная грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае аматараў радыёсувязі і радыёспорту ў Беларусі. Арганізацыя мае статус некамерцыйнай і дзейнічае ў інтарэсах развіцця аматарскай радыёсувязі і радыёспартыўных кірункаў на тэрыторыі краіны.

Хуткія факты Беларуская федэрацыя радыёаматараў і радыёспартсменаў, Абрэвіятура ...
Remove ads

Гісторыя і місія

Беларуская фэдэрацыя радыёаматараў і радыёспартсмэнаў была зарэгістравана 22 чэрвеня 1993 года[1]. Стварэнне БФРР было абумоўлена неабходнасцю каардынацыі і падтрымкі аматарскiх радыёспартыўных мерапрыемстваў (хуткасная тэлеграфія і радыёпеленгацыя). З часам дзейнасць федэрацыі была пашырана і цяпер яна ахоплівае шырокі спектр аматарскай радыёсувязі, спрыяе павышэнню ўзроўню тэхнічнай падрыхтоўкі радыёаматараў і папулярызацыі радыёспорту. У Беларусі арганізацыя разам з федэрацыямі аўтамабільнага, матацыклетнага, водна-маторнага спорту ўваходзіць у склад тэхнічных федэрацый ДТСААФ Беларусі[2].

БФРР з'яўляецца афіцыйным сябрам Міжнароднага саюза радыёаматараў[3] (International Amateur Radio Union, IARU) — міжнароднай асацыяцыі радыёаматарскіх асацыяцый і прадстаўляе ў ей інтарэсы беларускіх радыёаматараў, забяспечвае ўдзел беларусаў у фарміраванні і выкананні міжнародных стандартаў і палітык у галіне аматарскай радыёсувязі.

Remove ads

Асноўныя задачы і функцыі

Thumb
Карта раёнаў пазыўных сігналаў аматарскай радыёсувязі Беларусі[4]
  • Правядзенне кваліфікацыйных іспытаў для атрымання радыёаматарскіх ліцэнзій (англ. Radio Amateur Licence) катэгорый A, B, C[5]. Каб быць дапушчаным да здачы кваліфікацыйнага іспыту неабходна быць сябрам БФРР. Пры паспяховай здачы іспыта арганізацыя прысвойвае радыёаматару афіцыйны пазыўны і выдае ліцэнзію[6].
  • Правядзенне і падтрымка радыёспартыўных спаборніцтваў і конкурсаў на нацыянальным узроўні[7][8], арганізацыя радыёаматарскіх злетаў[9]
  • Кіраванне нацянальным QSL-бюро, якое забяспечвае абмен карткамі пацверджання сувязі паміж беларускімі радыёаматарамі і іх замежнымі калегамі[10][11].
  • Прадстаўленне інтарэсаў беларускіх аматараў радыёсувязі перад нацыянальнымі, еўрапейскімі і міжнароднымі органамі-рэгулятарамі
  • Супрацоўніцтва з міжнароднымі радыёаматарскімі арганізацыямі, у прыватнасці з Міжнародным саюзам аматарскага радыёсувязі (IARU), дзе БФРР выступае нацыянальным прадстаўніком Беларусі.
Remove ads

Членства і арганізацыя

У склад БФРР уваходзяць радыёаматары і радыёспартсмены з усёй Беларусі. Арганізацыя забяспечвае адзіныя правілы ўдзелу ў спаборніцтвах, спрыяе павышэнню тэхнічнага ўзроўню сваіх членаў і развіццю іх навыкаў у сферы радыёсувязі.

З-за ўдзелу Беларусі ў расійска-украінскай вайне мясцовыя радыёаматары не дапускаюцца да ўдзелу ў міжнародных конкурсах, але нягледзячы на ​​гэта БФРР працягвае праводзіць нацыянальныя і рэгіянальныя спаборніцтвы[12][8][13].

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads