Разалія Лаўцэвіч

танцоўшчыца From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Разалія Лаўцэ́віч (Лаўцінская, Лаўчынская) (па мужу Дукштэйн) (1767 ?, Пастаўшчына — ?) — танцоўшчыца.

Хуткія факты Разалія Лаўцэвіч, Дата нараджэння ...

Біяграфія

Прыгонная падскарбія надворнага літоўскага А.Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетнай школе ў Гродне.

У жніўні 1778 года ўдзельнічала як салістка ў школьным спектаклі «Балет высковы» Г.Петынеці на сцэне Гродзенскага тэатра.

У 17851794 гадах уваходзіла ў балетную трупу «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве, выступала на каралеўскай сцэне і ў Нацыянальным тэатры.

Пасля паўстання 1794 года танцавала ў балетных трупах С.Гальніцкага і Т.Трускаляскага.

У 1797 годзе па ініцыятыве і за кошт былога караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага выехала ў Пецярбург і паступіла фігуранткай у балетную трупу імператарскіх тэатраў.

З 1799 года выступала пад прозвішчам мужа Дукштэйн.

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads