Разня

From Wikipedia, the free encyclopedia

Разня
Remove ads

Разня, крывавая лазня, бойня — тэрміны з ярка выяўленай негатыўнай (асуджальнай) канатацыяй  (руск.), якія выкарыстоўваюцца для абазначэння масавага забойства адносна безабароннага насельніцтва па палітычных матывах.

Thumb
«Стакгольмская крывавая лазня», Антверпен, 1524 год.

Масавыя кровапраліцці вядомыя з глыбокай старажытнасці (эфеская вячэрня  (руск.), забойства немаўлят) і Сярэдневякоўя (разня лацінаў  (руск.), сіцылійская вячэрня  (руск.)). Французскі тэрмін massacre (літаральна «забой жывёл  (руск.)») атрымаў шырокае распаўсюджанне ў англійскай і іншых еўрапейскіх мовах для абазначэння масавага выразання гугенотаў у Варфаламееўскую ноч 1572 года. Дадзены тэрмін з’яўляецца ацэначным і эмацыйна афарбаваным; яго ўжыванне падкрэслівае адсутнасць валіднага  (руск.) маральнага абгрунтавання для пакаранняў смерцю[1].

Прафесар Роберт Мелсан  (руск.), разглядаючы суадносіны разні і генацыду ў дачыненні да вынішчэння армян туркамі у канцы XIX стагоддзя, падкрэслівае, што тэрмін «разня» або «бойня» мае на ўвазе наўмыснае  (руск.) знішчэнне значнай колькасці адносна безабаронных людзей па палітычных матывах[2]. Пры гэтым матывы кровапраліцця не абавязкова рацыянальныя: напрыклад, гэта можа быць спантанная рэакцыя на хлуслівыя чуткі і дэзінфармацыю[2].

У найноўшы час масавыя гвалтоўныя дзеянні, накіраваныя супраць пэўнай рэлігійнай або этнічнай групы, называюцца таксама пагромамі. Намер пагромшчыкаў, як правіла, не канкрэтызаваны і складаецца ў прычыненні ахвярам ўсялякай шкоды-шляхам калецтва, рабавання, знішчэння маёмасці, сексуальнага гвалту  (руск.) і гэтак далей.

Remove ads

Зноскі

  1. Mark Levene, Penny Roberts. The Massacre in History. Berghahn Books, 1999. ISBN 9781571819345. P. 90.
  2. Melson, Robert. «Theoretical Inquiry into the Armenian Massacres of 1894—1896». Comparative Studies in Society and History. July 1982. 24 (3): 482-3.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads