Райхенау
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Райхенау (ням.: Reichenau) — востраў у Бодэнскім возеры, ледзь заходней горада Канстанц, Германія. Вядомы дзякуючы бенедыктынскаму кляштару, які ўзнік у 724 г. і на працягу VIII—XI стст. заставаўся найважнейшым культурна-рэлігійным цэнтрам Паўднёвай Германіі (гл. кляштар Райхенау).
Праз гэты кляштар праязджалі амаль усе пілігрымы, якія накіроўваліся з Паўночнай Еўропы ў Італію. У Райхенау былі свая школа, скрыпторый і мастацкая майстэрня, з якой паходзяць лепшыя ілюмінаваныя манускрыпты X—XI стст. З ім звязана місіянерская дзейнасць Кірыла і Мяфодзія ва Усходняй Еўропе.
Абацтва ў Рейхенау змарнела з прычыны суперніцтва з Санкт-Галенам і падпала пад кіраванне канстанцскага біскупа. У 1757 г. кляштарныя землі былі секулярызаваны, а ў 1803 г. зачынены і сам кляштар. Найбагацейшая бібліятэка, тэксты якой уключалі «Баварскага географа», была перавезена часткова ў Карлсруэ, а часткова ў Мюнхен.
У 2000 г. увесь востраў з кляштарнай царквой св. Георгія X стагоддзя і двухпавярховым адміністрацыйным фахверкавым будынкам XIV стагоддзя быў абвешчаны помнікам Сусветнай спадчыны. У храме захаваліся найрэдкія фрэскі атаніянскага часу.
Remove ads
Фотагалерэя
- Від са швейцарскага берага
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Востраў Райхенау
- www.reichenau.de
- www.insel-reichenau.de Архівавана 29 сакавіка 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads