Тэрэсва (рака)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэрэсва (рака)
Remove ads

Тэрэсва (укр.: Тересва) — рака ў Закарпацкай вобласці Украіны. Правы прыток Цісы (басейн Дуная).

Хуткія факты Тэрэсва, Характарыстыка ...

Утвараецца зліццём Макранкі і Брустуранкі на паўднёва-заходніх схілах Верхавінскага хрыбта Усходніх Карпат. Далей рака перасякае Паланінскі хрыбет. Выходзіць у нізоўях на Закарпацкую нізіну.

Даўжыня 56 км, плошча басейна 1225 км². Даліна ў вярхоўях пераважна V-падобная (шырынёй 100–400 м), на асобных участках цяснінападобная (шырынёй 30—40 м), ніжэй — карытападобная, шырынёй ад 0,5 км да 2 км. Пойма часта асіметрычная, перарывістая (шырыня змяняецца ад 50—200 м да 1,5 км), у нізоўі зліваецца з поймай Цісы. Рэчышча звілістае, моцна разгалінаванае, парожыстае, маюцца вадаспады (у верхнім цячэнні).

Жыўленне мяшанае з перавагай дажджавога; ледастаў няўстойлівы, характэрны паводкі на працягу года, часамі разбуральныя. Берагі на асобных участках умацаваныя. Маюцца невялікія ГЭС, водны турызм.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads