Ракетнае паліва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ракетнае паліва — рэчыва або сукупнасць рэчываў, якія служаць крыніцай энергіі і рабочым целам для стварэння рэактыўнай цягі ракетнага рухавіка. Адрозніваюць ракетныя палівы хімічныя і нехімічныя (напр. ядзернае ракетнае паліва). Найбольш распаўсюджаныя хімічныя ракетныя палівы: цвёрдае (гетэрагеннае і гамагеннае), адкае і гібрыднае[1].
Вадкае ракетнае паліва дзеліцца на акісляльнік і гаручае. Яно знаходзіцца ў ракеце ў вадкім стане ў розных баках. Змешванне адбываецца ў камеры згарання, звычайна з дапамогай фарсунак. Ціск ствараецца за кошт працы турбанасоснай або выцясняльнай сістэмы. Таксама кампаненты паліва выкарыстоўваюцца для астуджэння сопла ракетнага рухавіка.
Таксама ўжываецца так званае ракетнае монапаліва, у якім і акісляльнікам і аднаўляльнікам з’яўляецца адно і тое ж рэчыва. Пры працы ракетнага рухавіка на монапаліве адбываецца хімічная рэакцыя самаакіслення-самааднаўлення, альбо рухавік працуе толькі за кошт фазавага пераходу рэчывы монапаліва, напрыклад з вадкага стану ў газападобны.
Цвёрдае ракетнае паліва таксама складаецца з акісляльніка і гаручага, але яны знаходзяцца ў сумесі цвёрдых рэчываў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads