Ракфелераўскі цэнтр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ракфелераўскі цэнтр (Rockefeller Center) — буйны офісны цэнтр, які быў пабудаваны ў Манхэтэнскім Мідтаўне на грошы фінансавых магнатаў Ракфелераў у 1930-я гады. Найбольш вядомыя 14 вышынных будынкаў з аздабленнем у стылі ар-дэко. Тут знаходзяцца штаб-кватэры розных карпарацый і найбуйнейшы па даходнасці аўкцыённы дом «Christie’s». У 1989 годзе Ракфелераўскі цэнтр выкупіла ў Ракфелераў японская кампанія «Міцубісі».
Remove ads
Фрэска Рыверы
У 1932 годзе мексіканскі мастак Дыега Рывера па заказе Ракфелера выканаў фрэску плошчай 99 квадратных метраў, на якой адлюстраваў маскоўскае святкаванне 1 мая з фігурамі Леніна і Троцкага. Заказчык застаўся вельмі незадаволены гэтым сюжэтам. Некаторы час фрэску «Чалавек на ростанях» хавалі пад заслонай, а ў пачатку 1934 г. яе знішчылі антыкамуністычна настроеныя жыхары. Рывера пасля ўзнавіў фрэску ў Мехіка, у оперным тэатры Паласіа-дэ-Бэла-Арт.
Remove ads
Навагоднія святкавання
Кожныя Каляды ў Ракфелераўскім цэнтры усталёўваецца галоўная ёлка горада. Цырымонію першага запальвання агнёў на елцы транслюе тэлеканал Эн-бі-сі.
Гл. таксама
- Эмпайр Стэйт Білдынг
- Абед на небаскробе
- Статуя Атланта
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads