Ар-дэко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ар-дэко (фр.: art déco) — уплывовая плынь у выяўленчым і дэкаратыўным мастацтве першай паловы XX стагоддзя, якая ўпершыню з'явілася ў Францыі ў 1920-х гадах, а затым стала папулярна ў 1930—1940-я гады ў міжнародным маштабе.[2] Выявілася ў асноўным у архітэктуры, модзе, жывапісе і перастала быць актуальнай у перыяд пасля Другой сусветнай вайны. Гэта эклектычны стыль, які ўяўляе сабой сінтэз мадэрнізму і неакласіцызму. Стыль ар-дэко таксама мае значны ўплыў такіх мастацкіх кірункаў, як кубізм, канструктывізм і футурызм.
Адметныя рысы — строгая заканамернасць, смелыя геаметрычныя формы, этнічныя геаметрычныя ўзоры, афармленне ў паўтонах, адсутнасць яркіх колераў у афармленні, пры гэтым пярэстыя арнаменты, раскоша, шык, дарагія, сучасныя матэрыялы (слановая костка, кракадзілавая скура, алюміній, рэдкія пароды дрэва, срэбра). У ЗША, Нідэрландах, Францыі і некаторых іншых краінах ар-дэко паступова эвалюцыянаваў у бок функцыяналізму.
Remove ads
Зноскі
- (unspecified title) — 2018. — С. 008. — ISBN 978-4-09-298316-8
- Русский орфографический словарь Российской академии наук. / В. В. Лопатин. — 2007.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads