Рак малочнай залозы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рак малочнай залозы — утварэнне ракавай пухліны ў тканках малочнай залозы.
Пры выяўленні пухліны выконваюць рэнтгеналягічнае абследаванне (мамаграфію). Для ўстанаўленьня дабра- або злаякаснасці пухліны робяць ультрагукавое даследаванне і праводзяць забор (біяпсію) яе кавалка іголкай для даследавання пад мікраскопам. Затым ажыццяўляюць хірургічнае выдаленне пашкоджанага пухлінай органа. Прынамсі выдаляюць частку малочнай залозы з пухлінай і лімфавузламі падпахавай вобласці з таго ж боку пры спадарожным правядзенні прамянёвай тэрапіі ў вобласці хірургічнага ўмяшання. Пры вялікім памеры пухліны выдаляюць малочную залозу, грудныя мускулы і ссудзіны. Пры меншым памеры выдаляюць малочную залозу з тлушчавай абаломінай і лімфавузламі падпахавай вобласці з таго ж боку[1].
Remove ads
Папярэджанне
Прадухіленню хваробы спрыяюць роды і грудное выкормліванне працягласьцю звыш году, бо падчас цяжарнасці і пасля родаў, пакуль доўжыцца грудное выкормліванне, зніжаецца актыўнасць плоцевага гармона эстрагена[1].
Чыннікі
Узнікненню хваробы спрыяе ранні пачатак і нерэгулярнасць плоцевага жыцця, аборт (асабліва ва ўзросце да 18 гадоў) і адсутнасць груднога кармлення. Адмоўнае ўздзеянне аказваюць стрэс, ультрафіялетавае выпраменьванне і траўма грудзі ў побыце, за стырном і пры занятках спортам[2]. Таксама нядужасці спрыяюць мастыт і атлусценне. Вядучую ж ролю ў развіцці хваробы адыгрывае лішак плоцевага гармону — эстрагену, да перанасычанасці якім прыводзіць у прыватнасці аборт[1]. Адпавядна шкодзіць працяглая адсутнасць родаў (да 30 гадоў) у дзетародным узросце і бяздзетнасць па дасягненні менапаўзы (каля 50 гадоў)[3].
Remove ads
Праявы
Хвароба можа выяўляцца праз крывацёк са смочкі і ўшчыльненне ў грудзях[3].
Беларусь
У 2012 годзе рак малочнай залозы быў найбольш распаўсюджаным відам раку сярод жанчынаў Беларусі. Пагатоў на рак малочнай залозы прыпала каля 18% смяротнасці ад злаякасных новаўтварэнняў у жанчынаў[2].
Зноскі
- Святлана Барысенка. Што там за вузельчык // Звязда : газета. — 24 кастрычніка 2017. — № 204 (28568). — С. 11. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2020.
- Святлана Барысенка. Даўно правяралі малочную залозу // Краіна здароўя. — 10 жніўня 2013. — № 7 (308). — С. 5. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2020.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads