Рамсес II
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рамсес II Вялікі — фараон Старажытнага Егіпта, які кіраваў прыблізна ў 1289—1222 гадах да н.э., з XIX дынастыі. Сын Сеці I і царыцы Туі. Адзін з найвялікшых фараонаў Старажытнага Егіпта. Яму пераважна прысвойваўся ганаровы тытул А-нахту, гэта значыць «Пераможца». Помнікі і папірусы нярэдка называюць яго і народнай мянушкай Сесу.
Пры ім Егіпет дасягнуў значнай магутнасці. Працягваў палітыку свайго бацькі Сеці І, аднавіў уладу Егіпта ў Палесціне. Ваяваў з хетамі (у выніку бітвы каля Кадэша спыніў далейшае прасоўванне хецкага войска), у 1278 да н.э. падпісаў з імі мірны дагавор, чым забяспечыў Егіпту на доўгі час стабільнасць.
Перанёс сваю рэзідэнцыю з Фіваў у паўночна-ўсходнюю Дэльту, пабудаваў «Пер-Рамсес » («Дом Рамсеса», цяпер рыбацкае паселішча Сан-эль-Хагор у Егіпце).
Вёў вялікае будаўніцтва: храмы ў Абідасе, Фівах, пячорныя храмы Абу-Сімбел, прыбудовы да храмаў у Карнаку, Луксоры і інш.
XIX дынастыя | ||
Папярэднік: Сеці I |
фараон Егіпта каля 1279 — 1212 да н. э. |
Пераемнік: Мернептах |
Remove ads
Літаратура
- Рамсес II // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. С. 303.
- Жак К. Египет великих фараонов: История и легенда: Пер. с фр. М., 1992. С. 226—249.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads