Артылія аднабокая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Артылія аднабокая
Remove ads

Артылія аднабокая, Рамішыя аднабокая, Рамішыя аднабочная, Сісінец[1], Станоўнік бабскі[2][3] (Orthilia secunda) — шматгадовая расліна падсямейства Грушанкавыя (Pyroloideae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Агульны выгляд расліны

Невялікая шматгадовая расліна з зімуючым лісцем падоўжана-ланцэтнай формы. Па краі лісце дробназубчастае, на кароткіх хвосціках. Кветкі зелянява-белыя, званочкавыя, у аднабаковым суквецці.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Цыркумбарэальны від. Расце ў халодным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар’я, у лясной зоне. Сустракаецца ў хвойных, змешаных, часам і лісцяных лясах. Расліна мае патрэбу ў ахове.

Ахова ва Украіне

Занесена ў афіцыйныя пералікі рэгіянальна рэдкіх раслін Данецкай, Харкаўскай, Луганскай і Вінніцкай абласцей[4].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Ramischia secunda (L.) Garcke
  2. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  4. share.pdfonline.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013. Праверана 28 жніўня 2019.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads