Ранонг (правінцыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ранонг (правінцыя)map
Remove ads

Ранонг (тайск. ระนอง) — правінцыя на поўдні Тайланда, размешчана на ўзбярэжжы Андаманскага мора. Цэнтр — горад Ранонг. Мяжуе з правінцыямі: Чумпхон, Суратхані і Пхангнга, а таксама з М’янмай. Правінцыя размешчана на перашыйку Кра, які злучае паўвостраў Малака з азіяцкім кантынентам, на заходніх схілах хрыбта Пхукет. Ранонг — найменш населеная правінцыя Тайланда, 80 % тэрыторыі пакрыта лясамі, 67 % — горныя тэрыторыі. Традыцыйна галоўнай прамысловасцю была здабыча волава, але цяпер большасць шахт вычарпаныя. Сёння аснову прамысловасці складаюць: здабыча белай гліны, вытворчасць фарфору і рыбная лоўля, таксама тут вырошчваюць каўчуканосы і арэхі.

Хуткія факты Ранонг, Краіна ...
Remove ads

Зноскі

  1. ทำเนียบท้องที่ พุทธศักราช 2546 เล่ม 2กระทรวงมหาดไทย, 2003. — С. 136.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q23793856'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q640365'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads