Рануча Б’янкі-Бандзінелі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рануча Б’янкі-Бандзінелі
Remove ads

Рануча Б'янкі-Бандзінелі (італ.: Ranuccio Bianchi Bandinelli, 1900—1975) — італьянскі археолаг, гісторык мастацтва і грамадскі дзеяч.

Хуткія факты Рануча Б’янкі-Бандзінелі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Сіене ў старадаўняй арыстакратычнай сям'і. Яго раннія даследаванні былі прысвечаны этрускай цывілізацыі, археалагічныя помнікі якой — Клузій і Савана  (англ.) — знаходзіліся блізка да сямейных валадарстваў. Па палітычных перакананнях быў антыфашыстам, падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у італьянскім Супраціўленні, у 1944 уступіў у Італьянскую камуністычную партыю, з 1956 года ўваходзіў у яе Цэнтральны камітэт. Пасля вайны быў генеральным дырэктарам старажытнасцяў і прыгожых мастацтваў міністэрства народнай асветы Італіі (1945—1948). Узначальваў інстытут імя Антоніа Грамшы ў Рыме, таксама выкладаў у Гронінгенскім універсітэце ў Галандыі. Член Акадэміі дэі Лінча (з 1947), замежны член Акадэміі навук СССР (з 1958). У 1950-х і 1960-х напісаў працы аб мастацтве антычнасці, якія заваявалі шырокую папулярнасць, заснаваў Enciclopedia dell'arte antica у 1958. У сярэдзіне 1960-х Б'янкі-Бандзінелі было даручана напісаць два тамы аб рымскім мастацтве для французскай серыі Мастацтва чалавецтва  (англ.). У 1967 заснаваў са сваімі вучнямі Dialoghi di archeologia — адно з самых інавацыйных і спрэчных перыядычных выданняў у сферы археалогіі.

Адной з галоўных тэм яго работ была ўзаемасувязь паміж мастацтвам элінізму, этрускаў і мастацтвам Старажытнага Рыма, а таксама марксісцкая тэорыя мастацтва. Сярод яго вучняў — Джавані Бекаці, Антоніа Джуліяна, Марыа Тарэлі, Андрэа Карандзіні і Філіпа Каарэлі.

На працягу жыцця вёў актыўную грамадскую дзейнасць, быў членам бюро прэзідыума таварыства «Італія-СССР», членам Сусветнага савета міру.

Памёр у Рыме ў 1975. Мемуары Б'янкі-Бандзінелі аб фашысцкай Італіі (Hitler e Mussolini, 1938: il viaggio del Führer in Italia) былі апублікаваныя ў 1995 г., праз 20 гадоў пасля яго смерці.

Remove ads

Публікацыі

• La critica d'arte (часопіс выдаецца з 1935, рэдактар і сузаснавальнік)
• Roma: La fine dell'arte antica (Rome: The Late Empire, Roman Art A.D. 200—400, 1970)
• Roma: l'arte romana nel centro del potere (Rome: The Center of Power, 500 B. C. to A. D. 200., 1969)
• Arte etrusca e arte italica (1963, рэдактар)
• Storicità dell'arte classica (1950)
• Dialoghi di archeologia (серыя, рэдактар)
• Enciclopedia dell'arte antica, classica e orientale (1958—1966, рэдактар)
• The Buried City: Excavations at Leptis Magna (1966, рэдактар)
• Hitler e Mussolini, 1938: il viaggio del Führer in Italia (1995)
• Clusium: Ricerche archeologich e topografiche su Chiusi il suo territorio in età etrusca (1925)
• Apollo Belvedere di (1935)
• Nozioni di storia dell'archeologia e di storiografia dell'arte antica: lezioni introduttive del corso di archeologia (1952)
• L'arte з antichità classica (1976).
Remove ads

Зноскі

1. Catalogus Professorum Academiae Groninganae — 2014. Праверана 6 жніўня 2015.

2. Ranuccio Bianchi Bandinelli

3. Бьянки-Бандинелли Рануччо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Find a Grave — 1996.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads