Рапс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рапс (лац.: Brassica napus L. var. oleifera Metzg.) — аднагадовая алейная расліна сямейства крыжакветных. Спантанны гібрыд капусты агароднай і свірэпіцы. Часам рапс вылучаюць у самастойны біялагічны від.
Remove ads
Апісанне
Аднагадовая травяністая, азімая або яравая расліна, пакрытая васковым налётам. Галінастыя сцёблы вышынёй 50—150 см. Разетачнае лісце лірападобна-перыста-надрззанае, ніжняе сцябловае — лірападобнае, верхняе — прадаўгавата-авальнае. Кветкі дробныя, жоўтыя, зрэдку белыя, у гронках. Плод — стручок.
У прыродзе існуюць дзве формы рапсу: рапс яравы і рапс азімы, які мае асноватворнае значэнне. Насенне рапсу змяшчае 48—52 % алею.
Remove ads
Пашырэнне
Рапс быў вядомы яшчэ за 4 тысячагоддзя да нашай эры. Адны даследчыкі лічаць яго радзімай Еўропу, у прыватнасці яе паўночна-заходнія прыбярэжныя раёны, як прыморскія землі сучасных Швецыі, Нідэрландаў і Вялікабрытаніі, іншыя — Міжземнамор’е. На карысць апошняга ўскосна сведчыць той факт, што культура рапсу з самых аддаленых часоў была больш распаўсюджаная ў Азіі, дакладней — у Індыі, куды яна, хутчэй за ўсё, пракралася з Міжземнамор’я.
Да сярэдзіны XIX стагоддзя рапс разам з іншымі алейнымі крыжакветнымі, як свірэпа і гарчыца, быў у Еўропе даволі распаўсюджанай культурай. Плошчу пад рапс толькі ў адной толькі Германіі дасягала ў той час 300 тысяч га. Такое параўнальна шырокае распаўсюджванне да таго часу культуры тлумачыцца выкарыстаннем яго алею для тэхнічных патрэбаў у сувязі з агульным прамысловым развіццём попыту на тэхнічнае масла. Маладая нафтавая прамысловасць тады яшчэ не была ў стане задавальняць гэты попыт, і рапс, які апынуўся ў еўрапейскіх агракліматычных умовах адным з самых алейных раслін, шырока культываваўся.
Remove ads
Выкарыстанне
Рапсавы алей выкарыстоўваюць у лакафарбавай, мылаварнай, харчовай (маргарынавай) і іншых галінах прамысловасці. Макуху пасля прапарвання скормліваюць скаціне. Рапс азімы вырошчваюць таксама на корм, зялёная маса, багатая аскарбінавай кіслатой і карацінам, ідзе на корм жывёле.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

