Расава (гарадзішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Расава — гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку каля в. Расава Светлагорскага раёна. Знаходзіцца за 3 км на паўночны захад ад вёскі ў лесе, перарэзана дарогай ва ўрочышча Гарадзінка.
Апісанне
Узнікла ў 1-ым тыс. да н.э. — 1-ым тыс. н.э. Пляцоўка гарадзішча авальная, памерам 110×75 м. Па перыметры ўмацавана валам вышынёй 1,5 м, шырынёй 10 м. У паўднёва-заходняй частцы вал нівеліраваны. Тэрыторыя гарадзішча здзірванела, зарасла хмызняком і дрэвамі. Агаленняў культурнага слою не маецца. Раней гарадзішча было прывязана да в. Чыркавічы. У выданні «Збор помнікаў культуры Беларусі. Гомельская вобласць» гэты помнік памылкова аднесеы да р.п. Сасновы Бор.
Гарадзішча каля в. Расава выявіла і абследавала ў 1981 годзе Н. М. Дубіцкая. Культурны слой не выяўлены. Раскопкі не праводзіліся[1].
Remove ads
Зноскі
- Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, в. Расава(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 14 ліпеня 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads