Чыркавічы

аграгарадок у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Чыркавічыmap
Remove ads

Чы́ркавічы[1] (трансліт.: Čyrkavičy, руск.: Чирковичи) — аграгарадок у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Чырка. Уваходзіць у склад Чыркавіцкага сельсавета. Насельніцтва 1101 чал. (2004). Знаходзяцца за 7 км на паўночны захад ад Светлагорску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне (лінія Жлобін — Калінкавічы); на аўтамабільнай дарозе Светлагорск — Парычы.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Першая згадка Чыркавіч датуецца 1560 годам. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў у складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. Паводле інвентару Бабруйскага староства за 1639 год у сяле было 26 дымоў, з якіх 15 заселеныя, і 40 валок землі, з якіх 25 пустыя.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Чыркавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У 1840 годзе на сродкі П. Пушчына замест струхлелага збудавалі новы драўляны будынак царквы Святых Пятра і Паўла (у яе архіве захоўваліся метрычныя кнігі і прыходскія спісы ад 1799). Станам на 1885 годзе ў мястэчку было 92 двары, 2 царквы, школа. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 149 двароў, хлебазапасны магазін, карчма. На 1908 год — 165 двароў, фельчарскі пункт; на 1917 год — 208 двароў

Паводле пастановы I з’езду КП(б) Беларусі ад 1 студзеня 1919 года Чыркавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе сталі цэнтрам сельсавета Парыцкага раёна Бабруйскай акругі (вобласці). У 1930 годзе ў вёсцы працавалі кузня. Станам на 1925 год, 220 двароў, на 2004 год — 434 гаспадаркі.

Remove ads

Насельніцтва

Інфраструктура

У Чыркавічах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Планаванне складаецца з простай шыротнай вуліцы, да цэнтру якой з поўдня далучаецца завулак; на ўсходзе яе перасякае кароткая вуліца. На поўначы, паралельна да галоўнай размяшчаецца кароткая простая вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Музей

Страчаная спадчына

  • Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads