Расна (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ра́снавозера ў Полацкім (на мяжы з Ушацкім) раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача, за 12 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Ушачы, прыкладна за 700 м на ўсход ад вёскі Шэндзялы.

Хуткія факты Расна, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,4 км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,66 км, даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 2,1 м. Плошча вадазбору 5,7 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, усходнія і паўднёва-ўсходнія да 6—9 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Заходнія і паўночныя берагі сплавінныя. Вакол возера пойма шырынёй да 250 м. Мелкаводдзе пясчанае, на большых глыбінях дно выслана сапрапелем. Возера зарастаючае.

У Расна ўпадае ручай з возера Астроўна, у паўднёвай частцы выцякае ручай у возера Салонец.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads