Рассеянне мікрачасціц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рассе́янне мікрачасці́ц — фізічны працэс, пры якім узаемадзеянне часціц (атамаў, малекул, нуклонаў, атамных ядраў і іншых) вядзе да змены іх імпульсу.

Пры рассеянні мікрачасціц з невялікай энергіяй выяўляюцца іх хвалевыя ўласцівасці, і працэс нагадвае рассеянне святла, пры рассеянні мікрачасціц з высокай энергіяй — карпускулярныя ўласцівасці.

Рассеянне бывае пругкае і няпругкае (разам са зменай імпульсу часціц змяняюцца іх унутраныя станы ці ўтвараюцца новыя часціцы).

Важнейшая колькасная характарыстыка рассеяння мікрачасціц — эфектыўнае сячэнне, вымярэнне якога дае магчымасць даследаваць унутраную структуру часціц і вывучаць законы іх узаемадзеяння (гл. формула Рэзерфарда).

Класічная тэорыя рассеяння мікрачасціц грунтуецца на законах класічнай механікі. У квантавамеханічнай тэорыі рассеянне мікрачасціц апісваецца матрыцай рассеяння, праз элементы якой выражаюцца вымераныя фізічныя велічыні (сячэнне рассеяння, палярызацыя часціц і іншае). Рассеянне мікрачасціц пры высокіх энергіях апісваецца метадамі квантавай тэорыі поля.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads