Раствор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раствор — гамагенная сумесь з двух і больш кампанентаў.

Складаецца з растваральніку, растворанага рэчыва і прадуктаў іхняга ўзаемадзеяння. Адрозніваюць вадкія растворы (напрыклад, марская вада), цвёрдыя (напрыклад, сплавы медзі з золатам), газавыя (напрыклад, паветра). Па наяўнасці электралітычнай дысацыяцыі адрозніваюць два класы раствораў: электраліты і неэлектраліты. Састаў раствораў апісваецца канцэнтрацыямі кампанентаў.
Растваральнасць рэчыва ў растваральніку можа быць абмежаванай, у гэтым выпадку ўтвараецца насычаны раствор і лішак рэчыва аддзяляецца ў сваю фазу. Аднак некаторыя рэчывы раствараюцца ў любых суадносінах. У гэтым выпадку найбольш распаўсюджаны кампанент раствора звычайна называюць растваральнікам, а іншыя рэчывы — растворанымі рэчывамі[1].
Remove ads
Гл. таксама
- Эмульсія
- Суспензія
- Гель
- Золь
- Нанадысперсія
- Эўтэктыка
- Цвёрды раствор
- Электралітычная дысацыяцыя
- Канцэнтраваны раствор
- Разведзены раствор
- Насычаны раствор
- Ненасычаны раствор
- Перанасычаны раствор
- Растваральнасць
- Аб’ёмная доля
Зноскі
- Matti Tiilikainen, Ilkka Virtamo: Kemia 1, s. 55-60. WSOY, 1968.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads