Расійская арбітальная станцыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Расійская арбітальная станцыя
Remove ads

Расійская арбітальная станцыя (РАС) — планаваная расійская арбітальная станцыя, якая павінна прыйсці на змену ўдзелу Расійскай Федэрацыі ў праекце МКС. Праект РАС распрацоўваецца спецыялістамі РКК «Энергія».

Thumb
Канцэпт станцыі (2022 год)

Нацыянальная расійская арбітальная станцыя будзе стварацца на аснове модуляў, якія першапачаткова прызначаліся для МКС: навукова-энергетычнага (НЭМ), модуля «Навука» (Шматфункцыянальны лабараторны модуль, ШЛМ) і модуля «Прычал» (Універсальны вузлавы модуль, УМ). Модулі «Навука» і «Прычал» з’яўляюцца аналагам запушчаных у 2021 годзе модуляў МКС. Пазней плануецца дадаць яшчэ два модуля: шлюзавы (ШМ) і трансфармуемы (ТМ). Такім чынам, усяго станцыя будзе складацца з пяці модуляў, яе маса складзе 60 тон. Станцыю плануецца ўпершыню ў гісторыі зямных арбітальных станцый вывесці на высокашыротную арбіту, каб яна змагла працаваць у інтарэсах Расіі, накрываючы траекторыяй увесь зямны шар, уключаючы Арктыку. Для гэтага прыйдзецца пайсці на павышэнне энергазатрат пры вывадзе на арбіту і павышэнне ўзроўню радыяцыі пры пралёце станцыі праз палярныя вобласці.

Па планах, першы модуль станцыі — навукова-энергетычны — будзе выведзены на арбіту ў 2027—2028 гадах.[1] Асноўныя затрымкі могуць узнікнуць, калі не будзе гатовы стартавы комплекс на касмадроме «Васточны» ці не будзе гатова мадэрнізаваная ракета-носьбіт «Ангара-А5М».

Remove ads

Гісторыя

2014

На фоне міжнароднай канфрантацыі (у тым ліку ўвядзення санкцый з боку ЗША), у СМІ з’явіліся першыя заявы аб планах будаўніцтва Расійскай арбітальнай станцыі. Гэта адбылося пасля заяў палітыкаў аб магчымым выхадзе Расіі з праграмы МКС пасля 2020 года. У прыватнасці заяўлялася, што Расія з 2017 года можа пачаць разгортваць уласную высокашыротную арбітальную станцыю.[2] Частку модуляў, якія распрацоўваліся і прызначаліся для МКС, прапанавалася ўвесці ў склад новай станцыі. Дадаткова тое што станцыя будзе мець высокашыротную арбіту, дазваляла спросціць дастаўку на яе грузаў з касмадромаў Плясецк і Васточны.

Цягам 2014 года стала вядома, што на станцыі плануюць выпрабаваць тэхналогіі для будучага палёта на Месяц.

2015

У канцы 2015 года быў апублікаваны новы варыянт Федэральнай касмічнай праграмы да 2025 года, у якім «Раскосмас» адмовіўся ад пілатуемых палётаў на Месяц, стварэння месяцовай базы і месяцовай арбітальнай станцыі. Меркавалася, што такая мера на фоне эканамічнага крызісу дазволіць дзяржкарпарацыі зэканоміць да 90 млрд руб. з агульнага бюджэту ФКП-2025 у 1,4 трлн руб., і дазволіць «Раскосмасу» засяродзіцца на праекце РАС.[3]

2021

12 красавіка 2021 года на нарадзе ў прэзідэнта Расіі Пуціна, было абвешчана аб рашэнні стварыць уласную арбітальную станцыю і адмовіцца ад выкарыстання Міжнароднай касмічнай станцыі да 2025 года.[4] Пазней, 20 красавіка, глава «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін заявіў што першы кампанент новай расійскай арбітальнай станцыі будзе гатовы да запуску ў 2025 годзе, і абвясціў што працы ўжо пачаліся.[5]

2024

20 сакавіка 2024 года ўрадам РФ быў зацверджаны пашпарт федэральнага праекта «Стварэнне касмічнага комплексу Расійскай арбітальнай станцыі» агульным коштам 608,9 млрд расійскіх рублёў. 2 красавіка «Раскосмас» паведаміў аб канчатковым зацвярджэнні эскізнага праекта РАС, распрацоўкай якога займалася РКК «Энергія».[6]

2025

28 студзеня 2025 года генеральны канструктар па пілатуемых касмічных сістэмах і комплексах РКК «Энергія» Уладзімір Салаўёў абвясціў, што першы навукова-энергетычны модуль, з якога пачнецца стварэнне новай расійскай арбітальнай станцыі, плануецца запусціць у снежні 2027 года.[7]

У красавіку 2025 года гендырэктар «Раскосмаса» Дзмітрый Баканаў паведаміў, што першы модуль Расійскай арбітальнай станцыі знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці.[8]

Remove ads

Удзел Беларусі

16 ліпеня 2025 года на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік упраўлення аэракасмічнай дзейнасці апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Віцязь заявіў, што беларускія навукоўцы хочуць больш актыўна ўдзельнічаць у падрыхтоўцы Расійскай арбітальнай станцыі.[9]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads