Рускі крыж

Крыж з 2-ма перакладзінамі, верхняя зь якіх гарызантальная даўжэйшая, а ніжняя дыяганальная. From Wikipedia, the free encyclopedia

Рускі крыж
Remove ads

Рускі крыж — шасціканцовы крыж з кароткай дыяганальнай папярочкай унізе. Адметнасць Рускай праваслаўнай царквы і культурнага ландшафту Расіі[1][2].

Thumb
Расійскі крыж.

Назва

У беларускіх энцыклапедычных крыніцах апісваецца як рускі праваслаўны крыж[3]. Аднак беларускі філосаф і тэолаг Ірына Дубянецкая звяртае ўвагу на тое, што самі па сабе крыжы не бываюць канфесійнымі, яны — адзнака мясцовай традыцыі[1].

У рускамоўных крыніцах звычайна апісваецца як рускі крыж (руск.: русский крест), часам — шасціканцовы праваслаўны крыж (руск.: шестиконечный православный крест[4][5]). Назву «праваслаўны крыж» Ірына Дубянецкая тлумачыць свядомых змяшэннем «праваслаўнага» і «рускага» дзеля падмены паняццяў[1]. Такім жа чынам у пачатку XX ст. улады Расійскай імперыі называлі ўсё рускае славянскім, каб потым усё славянскае назваць рускім[1].

Remove ads

Тлумачэнне

Паводле позняга тлумачэння, якое ўзнікла ў Маскоўскай дзяржаве[6][7], пахіленасць ніжняй папярочкі абазначае распятых з бакоў Ісуса Хрыста злачынцаў. Той злодзей, які пакаяўся, абазначаецца ўзнятым уверх краем лініі. Другі злодзей, які адмовіўся ад пакаяння, абазначаецца пахіленым уніз краем лініі[8]. Аднак такое тлумачэнне крытыкуюць на той падставе, што пры размяшчэнні ўкоснага крыжа на харугвах, выяўленыя сімвалічныя месцы злодзеяў могуць змяняцца[9].

Тым часам расійскі святар і багаслоў (пазней — протаіерэй, член Найсвяцейшага ўрадавага сінода, па смерці кананізаваны РПЦ) Іаан Кранштацкі крытыкаваў сам факт з’яўлення на крыжы касой папярочкі, якую ён лічыў чыста расійскім новаўвядзеннем XV—XVI стагоддзя («часу крайняга невуцтва»), і звяртаў увагу на тое, што аўтарытэтных багаслоўскіх тлумачэнняў гэтага элемента не існуе[10].

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Новая царква Беларускага экзахата ў Мінску з купаламі-цыбулінамі і расійскімі крыжамі

Паходжанне ўкоснага шасціканцовага крыжа няпэўнае[4]. У некаторых беларускіх крыніцах можна сустрэць інфармацыю, што на Маскоўскім саборы 1654 патрыярх маскоўскі Нікан дамогся пастановы аб замене васьміканцовага крыжа на шасціканцовы, што ў спалучэнні з іншымі новаўвядзеннямі выклікала раскол царквы[11]. Аднак прытым не ўдакладняецца, які менавіта шасціканцовы крыж маецца на ўвазе — рускі або патрыяршы. Раней на саборы 1551 Іван IV пастанавіў уніфікаваць формы крыжоў на купалах цэркваў на васьміканцовыя, каб адмежаваць Маскоўскую дзяржаву ад «літоўскага, Полацкага крыжа Ефрасінні»[12]. Тым часам рэформы патрыярха Нікана мелі на мэце прыбраць адрозненні ад Канстанцінопальскай царквы ў набажэнскіх кнігах, набажэнскай практыцы і абрадах, якія ўзніклі ў перыяд кананічнай ізаляцыі царквы Расійскай імперыі як расійскія нацыянальныя адметнасці[13]. Важную ролю ў правядзенні гэтых рэформ адыгралі ўкраінскія і беларускія праваслаўныя багасловы і кніжнікі, якія дзейнічалі ў Маскоўскай дзяржаве[14]. Увогуле, у іншых крыніцах[15], у тым ліку афіцыйнай энцыклапедыі РПЦ[16], зазначаецца, што ў час рэформ патрыярха Нікана васьміканцовы крыж спрабавалі замяніць на чатырохканцовы, а не на шасціканцовы.

У XIX ст. расійскія ўлады шырока выкарыстоўвалі рускі крыж у геральдыцы: яго адлюстравалі на гербах Арэнбурскай, Тыфліскай, Херсонскай і Эрыванскай губерняў. У 1843 годзе расійскія ўлады распрацавалі новыя гербы гарадоў колішняга Вялікага Княства Літоўскага з адлюстраваннем Пагоні ў ніжняй частцы гербавай тарчы (пад двухгаловым арлом), прытым на шчыце вершніка замест традыцыйнага патрыяршага размясцілі рускі крыж.

У другой палове XIX ст. расійскія ўлады прасоўвалі рускі крыж (разам з укосным варыянтам васьміканцовага) у рэчышчы палітыкі русіфікацыі Беларусі: згодна з пастановай Урадавага сіноду новыя прыдарожныя крыжы ў Беларусі мусілі быць укоснымі васьміканцовымі або шасціканцовымі і іх можна было ставіць толькі з дазволу расійскіх уладаў паводле адмысловых правіл[17].

З канца XX ст. у Беларусі назіраецца тэндэнцыя масавай замены экзархатам Маскоўскага патрыярхату ў цэрквах старых чатырохканцовых каваных крыжоў («сонцакрыжоў»), твораў беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на ўкосныя шасціканцовыя і васьміканцовыя крыжы[1]. Таксама на ўкосныя замяняюцца традыцыйныя чатырохканцовыя драўляныя прыдарожныя крыжы[2]. Новыя цэрквы будуюцца пераважна з укоснымі крыжамі.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads