Ратушная плошча (Вільня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́тушная плошча (літ.: Rotušės aikštė) — плошча ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. На ім збягаюцца вуліцы Вялікая, Шкляная і Нямецкая. Другая гістарычная назва плошчы — Рынак.

Архітэктурныя дамінанты плошчы — гарадская ратуша і комплекс кляштару езуітаў з касцёлам Святога Казіміра, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагоддзяў.
Remove ads
Гісторыя
Трохвугольная плошча Рынак утварыўся ў XV ст. у цэнтры Вільні на месцы скрыжавання гандлёвых шляхоў. Побач з Рынкам будаваліся заезныя двары, дамы купцоў і рамеснікаў. На плошчы збудавалі ратушу, якая ўпамінаецца ў крыніцах XVI ст. Да сярэдзіны XVII ст. на плошчы стаялі шыбеніца і эшафот. Пазней іх перанеслі за межы горада. У 1799 годзе скончылася будаванне новай ратушы ў стылі класіцызму паводле праекту архітэктара Лаўрына Гуцэвіча.
У сярэдзіне XIX ст., калі ў будынку ратушы размяшчаўся тэатр, плошчу абсадзілі дрэвамі і ён атрымаў назву Тэатральнаай плошчы або скверу. У 1854 годзе ў ратушы адбылася прэм'ера оперы Станіслава Манюшкі «Галка»[1].
Па Другой сусветнай вайны ў будынку ратушы размяшчаўся Мастацкі музей і плошча атрымаў назву Музейнага. У 2005—2007 гадах праводзілася рэканструкцыя плошчы.
Remove ads
Агульныя звесткі
Мае трохвугольную форму і брукаванае пакрыццё (гранітныя пліткі). У паўночнай частцы плошчы функцыянуе фантан.
Усе будынкі не плошчы маюць адрасы, прыналежныя да Вялікай вуліцы. Сярод адметных помнікаў архітэктуры вылучаюцца ратуша (№ 31), дом Антакольскага (№ 25), камяніца трынітарыяў (№ 27), малая і вялікая гільдыі (№ 24 і 26).
Галерэя
- Ратушная плошча ў мастацтве
- Старая ратуша. Т. Макоўскі, 1600
- Старая ратуша, 1763
- Праект новай ратушы Л. Гуцэвіча, 1785
- Праект новай ратушы Л. Гуцэвіча, 1785
- Тэатральны сквер, Ю. Пешка, 1797
- Тэатральны сквер, Ю. Пешка, 1808
- Адступленне французаў. В. Тым, 1812
- Тэатральны сквер. Ю. Азямблоўскі, 1835
- Тэатральны сквер. Ю. Азямблоўскі, 1835
- Адступленне французаў. Я. Дамель, 1846
- Ратуша, 1863
- Ратуша, XIX ст.
Зноскі
- Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». Пяць вялікіх літвінаў, сляды якіх лёгка знайсці ў Вільні Архівавана 3 красавіка 2016., TUT.BY, 10 сакавіка 2011.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads