Юзаф Азямблоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юзаф Азямблоўскі (польск.: Józef Oziębłowski; 11 мая 1805[2][3], Мінск — 27 жніўня 1878, Вільня) — беларускі і польскі мастак-графік і гравёр.

Хуткія факты Юзаф Азямблоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1825—1829 гадах вывучаў матэматыку ў Віленскім універсітэце, у 1830-я[3] займаўся там жа пад кіраўніцтвам прафесара жывапісу Яна Рустэма. Заснаваў у Вільні літаграфічную майстэрню[3], дзе ілюстравалі свае кнігі вядомыя пісьменнікі Юзаф Крашэўскі, Тэадор Нарбут і інш.

Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы[3]. Сярод яго прац — пейзажы, краявіды Вільні, малых літоўскіх і беларускіх гарадоў, жанравыя замалёўкі, партрэты вялікага князя літоўскага Альгерда, польскага караля Жыгімонта II Аўгуста і інш.

Выключнае месца ў творчасці Азямблоўскага займае літаграфія «Славянскі нявольнік, 1840-я» («Беларускі раб»), якую Адам Міцкевіч выкарыстоўваў як ілюстрацыю ў лекцыях пра прыгоннае права ў Расійскай імперыі[3] (арыгінал літаграфіі захоўваецца ў музеі А. Міцкевіча ў Парыжы). Аляксандр Герцэн у кнізе «Хрышчоная ўласнасць» (1853) даў ёй высокую ацэнку[3] і пісаў:

" Ці бачылі вы літаграфію, якую выдаў Адам Міцкевіч і якая паказвае «Славянскага нявольніка»? Нянавісць, змяшаная са злосцю і сорамам, напаўняе маё сэрца, калі я гляджу на гэты жорсткі дакор, на гэтае «за сякеры, браты», прадстаўленае з неверагоднай вернасцю. Беларускі мужык, без шапкі, ашалелы ад страху, галечы і цяжкай працы, рукі за пасам, стаіць сярод поля і неяк скоса і безнадзейна глядзіць уніз. Дзесяць пакаленняў, змучаных на паншчыне стварылі такога парыю, яго чэрап звузіўся, рост змяльчаў, яго твар з дзяцінства пакрыўся зморшчынамі, яго рот сутаргава скрыўлены, ён адвык ад слова. Жывёльны погляд яго і запужаны выраз паказваюць, на колькі крокаў ён пайшоў назад ад чалавека да жывёлы.[4]. "
Remove ads

Галерэя

Зноскі

1. Józef Oziębłowski // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL

2. Па звестках Мацея Азямблоўскага, які спасылаўся на даведнік: E. Małachowicz. Cmentarz na Rossie w Wilnie. — Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1993. — S. 147. У іншых крыніцах сцвярджаецца 14 жніўня 1804 г.
3. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
4. А. Герцен. Крещёная собственность — London, 1858 (Издание третье). — С. 17.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads