Рауль Рэес

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рауль Рэес
Remove ads

Рауль Рэес (ісп.: Raúl Reyes), сапраўднае імя — Луіс Эдгар Дэвіа Сільва (ісп.: Luis Edgar Devia Silva), (30 верасня 19481 сакавіка 2008) — калумбійскі прафсаюзны дзеяч, а затым рэвалюцыянер, член кіраўніцтва Рэвалюцыйных узброеных сіл Калумбіі—Арміі народа (ФАРК).

Хуткія факты Луіс Эдгар Дэвіа Сільва, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Рауль Рэес быў кіраўніком прафсаюза на прадпрыемстве «Нестле», аднак вымушаны быў сысці ў падполле пасля пагроз з боку «эскадронаў смерці». Той чалавек, які сабраў і адправіў яму грашовую дапамогу, датчанін Віга Тофтэн-Ёгрэнсэн, пазней быў асуджаны на шэсць месяцаў турэмнага зняволення за «фінансаванне тэрарызму»[1]. Лічыўся другім чалавекам у кіраўніцтве паўстанцкай групоўкі і выконваў абавязкі міністра замежных спраў, прадстаўляючы інтарэсы ФАРК на перамовах, а таксама рабіў афіцыйныя заявы ад яе імя. Па некаторых даных лідар арганізацыі Мануэль Маруланда вельмі давяраў яму і нават разглядаў у якасці свайго магчымага пераемніка.

Рауль Рэес быў забіты ў выніку ўварвання войскаў Калумбіі на тэрыторыю Эквадора. Ён наступіў на ўсталяваную самім жа ФАРК міну пры спробе бегчы з лагера паўстанцаў, падвергнутага бамбардзіроўцы[2].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads