Рафалаў (пасёлак)
былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рафалаў — былы пасёлак у Спярыжскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (16 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 8 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы- Гомель), 129 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы).
Да 8 студзеня 1987 года пасёлак уваходзіў у склад Глухавіцкага сельсавета[2], пасля — у склад Спярыжскага сельсавета.
Насельніцтва
Колькасць
- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
- 1959 год — 116 двароў (паводле перапісу).
- 2004 год — жыхары (16 сем'яў) пераселены.
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads