Спярыжскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спяры́жскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дублін. Знаходзіўся ў цэнтральнай частцы раёна.
Remove ads
Гісторыя
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Спярыжжа. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Дублінскага і Ясянёўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Спярыжскага сельсавета 7 населеных пунктаў[1]. 8 студзеня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глухавіцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Глухавічы, Ільічы, Казялужцы, Круг-Рудка, Нудзічы, Рафалаў, Ясменцы, пасёлак Рафалаў), у склад сельсавета з Крыўчанскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёска Старыя Юркавічы і пасёлак Дубраўка), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дублін[2]. 20 студзеня 2005 года з даных па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючыя выключаны вёскі Пецькаўшчына, Круг-Рудка, Ясменцы і пасёлак Рафалаў[3]. 18 сакавіка 2005 года сельсавет перайменаваны ў Дублінскі сельсавет[4].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads