Рафал Ваячак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́фал Вая́чак (польск.: Rafał Wojaczek; 6 снежня 1945, Міколаў — 11 мая 1971, Уроцлаў) — польскі паэт і празаік. Залічваецца да «праклятых» паэтаў[4].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 6 снежня 1945 года ў 22:45[5] у вядомай і паважанай у горадзе сям'і[6]. Бацька Эдвард[7] быў настаўнікам гімназіі (пазней дырэктарам I Агульнаадукацыйнага ліцэя ў Прудніку[8]), маці Эльжбета[9] скончыла англійскую філалогію, працавала ў выдавецтве. Дом Ваячка вылучаўся ў Міколаве з дзвюх прычын: «быў тыпова інтэлігенцкі, да таго яго сям'я не практыкавала веру»[10]. 16 снежня адбылося хрышчэнне Ваячака ў касцёле св. Войцеха[11]. Сам Ваячак быў атэістам[12].
Быў вельмі здольным; засваенне замежных моў давалася яму без цяжкасцей, таксама меў фатаграфічную памяць[13]. Надзвычай шмат чытаў, сярод іншых Шарля Бадлера, Арцюра Рэмбо, Франца Кафку, Томаса Мана, Фёдара Дастаеўскага i Фрыдрыха Ніцшэ[14].
Вучыўся ў агульнаадукацыйных ліцэях у Міколаве, Катавіцы-Лігоце i Кэндзежыне-Козле. У маі 1963 года здаў выпускны экзамен[15]. Праз першую[16] спробу самагубства напрыканцы 1964 года часова знаходзіўся ў псіхіятрычнай бальніцы. Ваячак рэгулярна рэзаў сябе, таму ўсё яго цела было пакрыта шнарамі[17]. Потым зноў паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Пазней ён напісаў: «Карціна была прыгожая – лужына крыві, яе было ўсё больш, і пастаяннае сычэнне газу, які рассейваўся…»[18]. Нядоўга вывучаў паланістыку ў Ягелонскім універсітэце, але, заваліўшы лацінскую мову, пераехаў ва Уроцлаў.
Некаторы час працаваў дыспетчарам гарадской службы чысціні, пазней жыў на ганарары і рэгулярную фінансавую падтрымку бацькі. Захапляўся вірлівым жыццём Марэка Гласка, якога згадваў у паэзіі[19].
У 1965 годзе па рашэнні Тыматэуша Карповіча дэбютаваў з падборкай вершаў у першым нумары «Паэзіі», што мела шырокі розгалас у літаратурным асяроддзі. У 1969 годзе выйшаў яго дэбютны зборнік «Сезон», выдатна прыняты крытыкамі, у 1970 годзе выйшаў другі і апошні прыжыццёвы зборнік Ваячка «Іншая казка».
Remove ads
Асабістае жыццё
11 студзеня 1966 года ў 10:00 ажаніўся з Аннай Кавальскай[20], з якой пазнаёміўся падчас знаходжання ў псіхіятрычнай бальніцы ў маі 1965 года[21]. Меў дачку Дагмару[22] (нар. 15 чэрвеня 1966 года[23]). Быў заўзятарам ФК Гурнік Забжэ[24].
Легенда
Рафал Ваячак па сёння лічыцца адным з найбольш легендарных асоб мастацкага асяроддзя Уроцлава з часоў даўняга ПНР. Ваячак быў алкаголікам, крыніцы сведчаць, што некалькі разоў яму падшывалі дысульфірам, але ён яго выцягваў і піў далей[25]. Аднак верагоднасць гэтай інфармацыі падвяргаюць сумненню знаёмыя[26][27], сцвярджаючы, што часцей за ўсё гэта была поза для звяртання на сябе ўвагі. Да легенды паэта таксама паблажліва ставіцца шматгадовы сябар і біёграф Ваячка Багуслаў Керц[28], які запомніў Ваячка як вельмі добра выхаванага чалавека, з якім не выпіў «ані кроплі алкаголю»[29].
Да найбольшых эксцэсаў Ваячка, якія неаднаразова шакіравалі іншых, належаць «выхад» з пакояў праз шкло замест дзвярэй, вешанне гардэробшчыкаў на кручках і выскокванне з вокнаў чацвёртага паверха. Захапленне Рэмбо прыводзіла да таго, што ў сваёй экстравагантнасці ён бываў небяспечным для сябе, як і для свайго атачэння. Яго захапленне французскім паэтам было вялізным – хаця не вызнаваў ніводнай рэлігіі, верыў у рэінкарнацыю і ў тое, што ён наступнае ўцелаўленне свайго настаўніка[30]. Авантурнае, протапанкавае жыццё Ваячка хутка прывяло да таго, што ён стаў адным з найбольш характэрных аўтараў, прыпісаных да групы «праклятых» паэтаў.
Смерць
Ваячак памёр уначы 11 мая 1971 года. Часцей за ўсё гаворыцца, што ён скончыў жыццё самагубствам, але некаторыя знаёмыя[31] лічаць, што гэта быў няшчасны выпадак, паколькі паэт неаднаразова эксперыментаваў з лекамі і алкаголем[32]. Яму было ўсяго дваццаць пяць гадоў. Яго пахавалі на могілках св. Лаўрэнція ва Уроцлаве. У 2000 годзе ў той жа магіле было пахавана цела яго брата – акцёра Анджэя Ваячка.


Remove ads
Характарыстыка творчасці
Галоўныя тэмы паэзіі Ваячка – смерць, каханне, захапленне жаноцкасцю і цялеснасцю (звычайна ў турпістычнай эстэтыцы). Лірычны герой яго вершаў гаворыць часцей за ўсё пра боль, пачуццё асобнасці, бунтуе супраць крывадушнасці свету і грамадства, з іншага боку, даследуе свае страхі і трывогі. Мова паэзіі Ваячка звычайна вельмі натуралістычная і брутальная, ёй не чужыя вульгарызмы, у сувязі з чым цэнзура спыняла публікацыю яго твораў. Нягледзячы на прамалінейнасць Ваячак часта хаваў глыбокі лірызм і імкненне да чуласці, што ў той час стварала адзінае ў сваім родзе спалучэнне.
Ваячак неаднаразова вядзе дыялог ці адсылае ў вершах да класікаў польскага рамантызму, перадусім да Міцкевіча i Норвіда, што таксама на той час было нетыповым і цяпер сведчыць пра выключнасць яго паэзіі.
Remove ads
Творчасць
Паэзія
- 1969 – Сезон
- 1970 – Іншая казка
Пасмяротныя паэтычныя выданні
- 1972 – Няскончаны крыжовы паход
- 1972 – Якога не было (пад рэд. Багуслава Керца)
Проза
- 2010 – Санаторый
Паасобныя творы і лісты
- 1999 – Рэшта крыві
- 2016 – Не тыя часы. Невядомыя творы
- 2019 – Лісты пра каханне і не (зборнік ліставанняў паэта; пад рэд. Станіслава Бэрэся і Дагны Ціхань)
Ваячак у культуры
Кіно
- 1999 – Ваячак (мастацкі фільм, рэж. Лех Маеўскі)
- 2018 – Мёртвы сезон (дакументальны фільм, рэж. Дагмара Джазга)[33]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
