Арцюр Рэмбо

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арцюр Рэмбо
Remove ads

Жан Нікала Арцюр Рэмбо (фр.: Jean Nicolas Arthur Rimbaud; Шарлевіль, 20 кастрычніка, 1854 — Марсель, 10 лістапада, 1891) — французскі паэт, які аказаў выключны ўплыў на паэзію сімвалізму і лічыцца адным з пачынальнікаў сюррэалізму.

Хуткія факты Арцюр Рэмбо, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Шарлевілі ў Ардэнах — дэпартаменце ў паўночна-ўсходняй Францыі. У 16 гадоў пачаў пісаць вершы. Шмат разоў уцякаў з дому, вёў разбэшчанае жыццё. Некаторы час жыў у Парыжы з Полем Верленам, з якім меў інтымную блізкасць.

У Парыжы Рэмбо бярэ ўдзел у паўстанні Парыжскай камуны. У 1872 Поль Верлен кідае сям’ю і з’язджае з Рэмбо ў Лондан. Некаторы час, жывучы там, яны падарожнічаюць па Еўропе і расстаюцца ў Бруселі, пасля таго, як Верлен пад уздзеяннем абсэнту страляе ў Рэмбо з пісталета. Пасля расставання з Верленам Рэмбо вяртаецца дамоў.

Ён перастае пісаць і падарожнічае па свеце да 1880 года. Затым у Афрыцы (у Егіпце і Эфіопіі), а таксама ў Емене ён займаецца гандлем: прадае каву, скуру і зброю.

У лютым 1891 года Рэмбо вяртаецца ў Францыю, дзе яму ампутуюць нагу з-за ракавай пухліны. Рэмбо памірае ў марсельскім шпіталі 10 лістапада 1891 года. Пахаваны ў Шарлевілі.

Remove ads

Творчасць

У першых вершах Рэмбо адчуваецца ап’яненне жаданай свабодай («Адчуванне», «Мая багема»), ладзяцца смелыя эксперыменты з гукамі і паэтычнымі вобразамі («Афелія», «Шукальніцы вошай», «Галосныя»), пішуцца знішчальныя інвектывы ў адрас правінцыяльнага мяшчанства («На музыцы», «На кукішках»), віноўнікаў бессэнсоўнай вайны («Ліха», «Які спіць у лагчыне»), хрысціянскай набожнасці і пакорлівасці («Вячэрняя малітва», «Беднякі ў храме», «Першае прычасце»), ворагаў Парыжскай камуны («Парыжская оргія, або Парыж засяляецца зноў»). Адна з вяршынь яго паэзіі — верш «П’яны карабель» (1871) — усхваляваная споведзь у выглядзе малой прыгодніцкай адысеі, шэраг нечаканых вобразаў, убачаных на мяжы сну і явы. Стварыўшы своеасаблівую тэорыю паэтычнага яснабачання, Рэмбо імкнуўся да таямніц існага, зрабіць творчасць інструментам карэннага абнаўлення свету, вызваліць несвядомае ад абмежаванняў цвярозага розуму (кніга вершаў у прозе «Азарэнні», выд. 1886). Апошняя кніга «Сезон у пекле» (1873) — развітанне паэта з марамі пра звышзадачу змяніць свет.

На беларускую мову асобныя яго вершы перакладалі Р. Барадулін, А. Мінкін, Я. Семяжон, М. Федзюковіч.

Remove ads

Бібліяграфія

Беларускія пераклады

• «Выбранае» / Перакл. А. Хадановіча. Мн., 2018. («Паэты планеты»).
• У кн.: Паэты Парыжскай камуны. Мн., 1971;
• У кн.: Семяжон Я. Сем цудаў свету: Выбр. пераклады паэзіі. Мн., 1977;
• У кн.: Кахаць — гэта значыць… Мн., 1986.

Зноскі

1. Arthur Rimbaud // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Itaú Cultural Arthur Rimbaud // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Arthur Rimbaud // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118601032 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 мая 2021.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads