Рафаэль Сантас Барэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рафаэ́ль Са́нтас Барэ́ (ісп.: Rafael Santos Borré; нар. 15 верасня 1995) — калумбійскі футбаліст, нападнік бразільскага клуба «Інтэрнасьянал» і нацыянальнай зборнай Калумбіі.
Remove ads
Кар’ера
Клубная
Пачаў сваю кар’еру ў клубе «Дэпартыва» з Калі. За першыя некалькі сезонаў згуляў толькі некалькі гульняў, але па-сапраўднаму выкрыў свой талент у сезоне 2015 года. У хуткім часе зацікавіў еўрапейскія клубы. У жніўні 2015 года ігрок склаў працоўны дагавор з мадрыдскім «Атлетыка», пасля чаго вярнуўся ў «Дэпартыва» ўжо на правах арэнды[3]. 26 сакавіка 2016 года атрымаў траўму, з-за чаго прапусціў некалькі месяцаў, вярнуўшыся на поле 1 мая ў матчы супраць «Алянсы Петралеры»[4]. У жніўня пераехаў у арэнду, дзе гуляў у арэндзе ў іспанскім «Вільярэалі»[5].
Гэтак і не згуляўшы за «Атлетыка», ігрок 7 жніўня 2017 года далучыўся да «Рывер Плейта»[6]. 23 лістапада 2019 года калумбіец адкрыў лік галам у фінале Кубка Лібертадорэс 2019 года, але гэта не ўтрымала аргенцінскі клуб ад паражэнні, якую ўчыніў бразільскі «Фламенгу». У 2020 годзе Барэ стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Аргенціны. У красавіку 2021 года ў матчы чэмпіянату ігрок учыніў покер, пацэліўшы чатыры мячы ў браму саперніка. Тым не менш, у ліпені Барэ стаў вольным агентам[7]. Наступныя некалькі гадоў калумбіец гуляў у нямецкім «Айнтрахце», які на сезон 2023—2024 гадоў выправіў яго ў арэнду ў «Вердэр». У студзені 2024 года было абвешчана, што паўднёваамерыканец далучыцца да бразільскага «Інтэрнасьяналу». Паводле звестак, сума трансферу сягала 5,5 мільёнам еўра[8].
Міжнародная
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі 6 верасня 2019 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Бразіліі[9], замяніўшы на 83-й хвіліне Дувана Сапату.
Remove ads
Дасягненні
«Дэпартыва»:
- Чэмпіён Калумбіі: 2015-А
«Рывер Плейт»:
- Уладальнік Кубка Аргенціны: 2017, 2019
- Уладальнік Суперкубка Аргенціны: 2017, 2019
- Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2018
- Пераможца Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 2019
«Айнтрахт»:
- Пераможца Лігі Еўропы: 2022
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads