Рацюнкі (гарадзішча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рацюнкі — археалагічны помнік — гарадзішча каля вёскі Рацюнкі Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.

Хуткія факты Рацюнкі, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Узвышаецца над наваколлем на 10 м. Пляцоўка круглая, дыяметрам 45 м, земляных умацаванняў не мае. Вядома з 1895 года. Даследавала ў 1976, 1978, 1979, 1981 гадах Л. У. Дучыц. Ускрыта 236 м² плошчы.

Культурны пласт 0,6 м, у ім знойдзены фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі, жалезныя нажы, рыбалоўныя кручкі, цыліндрычны замок з каленчатым ключом, броназавая спіральная трубачка, пласціністы бранзалет, шкляны гладкі блакітны бранзалет, гліняныя і шыферныя прасліцы, касцяныя праколкі і каменныя сякеры, касцяныя наканечнікі стрэл і дзідаў. Сярод знаходак вылучаецца фрагмент вырабу з косці з выявамі чалавека з аднаго боку і конніка з другога.

Гарадзішча датуецца VII ст. да н.э. — XIII ст. н.э. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур і перыяду Кіеўскай Русі.

Матэрыялы даследаванняў захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.

Remove ads

Літаратура

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1985.  Віцебская вобласць.  496 с., іл. — С. 155
  • Егорейченко, А. Городище Ратюнки / А. Егорейченко // Браслаўскія чытанні : матэрыялы VI-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі прысвечанай 150-й гадавіне з дня нараджэння браслаўскага лекара, грамадскага дзеяча Станіслава Нарбута (1853—1926) 7-8 мая 2003 года / К. Шыдлоўскі і інш.]. — Браслаў, 2003. С. 33—35.
  • Дучиц Л. В., Митрофанов А. Г. 1994. Городище Ратюнки // ГАЗ. № 5. С. 163—182.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads