Раіса Максімаўна Гарбачова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Раіса Максімаўна Гарбачова
Remove ads

Раіса Максімаўна Гарбачова (народжаная Цітарэнка; 5 студзеня 1932, Рубцоўск, Заходне-Сібірскі, СССР — 20 верасня 1999, Мюнстэр, Паўночны Рэйн-Вестфалія, Германія) — савецкі і расійскі грамадскі дзеяч, жонка М. С. Гарбачова.

Хуткія факты Раіса Максімаўна Гарбачова, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля 1985 года, калі муж быў абраны Генеральным сакратаром ЦК КПСС, Раіса Максімаўна занялася грамадскай дзейнасцю. Разам з акадэмікам Д. С. Ліхачовым, Г. В. Мясніковым і іншымі дзеячамі айчыннай культуры стварыла «Савецкі Фонд культуры», стала членам прэзідыума Фонду.

Шмат у чым дзякуючы Гарбачовай, Цэнтральны музей старажытнарускай культуры і мастацтва імя Андрэя Рублёва, Музей Марыны Цвятаевай, Музей прыватных калекцый ГМІІ імя А. С. Пушкіна, Музей сям’і Бенуа ў Пецяргофе, Музей Рэрыхаў атрымлівалі падтрымку Фонду. Ён таксама спрыяў аднаўленню цэркваў і помнікаў грамадзянскай архітэктуры, вяртанні ў СССР раней вывезеных культурных каштоўнасцяў, бібліятэк і архіваў. У перыяд з 1986 па 1991 год Фондам былі прыцягнутыя і накіраваны на культурную дзейнасць сродкі, эквівалентныя ста мільёнам долараў ЗША.

У якасці жонкі Генеральнага сакратара ЦК КПСС, а пазней Прэзідэнта СССР, суправаджала Гарбачова ў яго ў паездках, ўдзельнічала ў прыёмах замежных дэлегацый, якія прыязджалі ў Савецкі Саюз, рэгулярна з’яўлялася на тэлеэкранах, нярэдка выклікаючы непрыязнасць савецкіх жанчын, шматлікім з якіх здавалася, што яна занадта часта змяняе ўборы і шмат выказваецца. Да яе з жонкамі высокапастаўленых асоб, якія прыязджалі ў СССР, як правіла, сустракалася Валянціна Церашкова.

Remove ads

Зноскі

1. http://www.gorby.ru/en/gorbacheva/biography/The Gorbachev Foundation.

2. Raissa Gorbatschowa // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Gaddis J. L. The Cold War: A New History — 1 — USA: Penguin Books. — P. 229. — ISBN 978-0-14-303827-6

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads