Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч
мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раі́са Уладзі́міраўна Кудрэ́віч (1 красавіка 1919, Мінск — 18 мая 2000, Мінск) — беларускі жывапісец і графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968). Народны мастак Беларусі (1999). Дачка Уладзіміра Мікалаевіча Кудрэвіча.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Віцебскае мастацкае вучылішча (1941). Удзельніца мастацкіх выставак з 1941 года. Сябра Саюза мастакоў БССР з 1946 года.
Працавала ў станковым жывапісе ў жанрах карціны, партрэта, пейзажу, нацюрморта. Асноўныя творы: палотны «Майскі дожджык», «Рудабельская рэспубліка», «Палеская маладзіца»; шэраг нацюрмортаў; у суаўтарстве з А. С. Гугелем — «Кастусь Каліноўскі», «Вечная слава» і інш. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным музеі імя П. Масленікава і шэрагу рэгіянальных музеяў.
Remove ads
Памяць
У 2019 годзе, да 100 — годдзя з дня нараджэння мастака, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канверт з арыгінальнай маркай
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads