Рдзіца

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рдзі́ца — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.

Хуткія факты Рдзіца, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 102 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца за 1,5 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Няраж, упадае ў Дняпро на ўсход ад вёскі Тайманава. Рэчышча часткова каналізаванае. На ўсход ад вёскі Няраж, каля аўтадарогі Р97, на рацэ сажалка.

Каля ракі населеныя пункты Няраж, Ірдзіца, Янава, Тайманава. На беразе ракі за 2 км у напрамках на паўночны ўсход і паўднёвы ўсход ад аграгарадка Людчыцы знаходзяцца 2 археалагічныя помнікі — стаянкі эпохі мезаліту[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 216. — 599 с. 40 000 экз. ISBN 5-85700-001-7. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads