Ржаўка 1

аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ржа́ўка 1[2] (трансліт.: Ržaŭka 1, руск.: Ржавка 1) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Васькавіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 15 км у напрамку на захад ад горада Слаўгарад, за 84 км ад Магілёва, за 76 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў[3].

Гісторыя

Старажылы сведчаць, што вёска была ўжо да прыгону, назву атрымала ад балоцістай мясцовасці — іржавая вада. Паводле другога падання, Ржаўка перад адменай прыгоннага права называлася Луб-Камочышча (Лубкамочышча). З 1774 уласнасць князя Галіцына. У 1906 знойдзены скарб, што складаўся з пражскіх грошаў[4]. У 1924—1961 гадах цэнтр Ржаўкаўскага сельсавета.

Насельніцтва

  • 1926 год — 994 чалавекі[4].
  • 1999 год — 398 чалавек.
  • 2001 год — 391 жыхар, 120 двароў[3].
  • 2010 год — 365 чалавек.
  • 2011 год — 415 чалавек[1]

Інфраструктура

У аграгарадку працуюць аддзяленне паштовай сувязі, сельская бібліятэка, АТС, сацыяльна-культурны цэнтр, фізкультурна-спартыўны комплекс «Бадзёрасць і здароўе», сельская бібліятэка, ДУА «Ржаўская базавая школа», ДУА «Ржавский яслі-сад», фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, магазін, закусачная[1].

Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Іржа́ўка, Аржа́ўка, Ржа́ўка Стара́я
  2. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с. 579
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads