Роберт Годард

From Wikipedia, the free encyclopedia

Роберт Годард
Remove ads

Роберт Хатчынгс Годард (англ.: Robert Hutchings Goddard, Вустэр, 5 кастрычніка 1882 — 10 жніўня 1945) — амерыканскі вучоны, адзін з піянераў сучаснай ракетнай тэхнікі.

Хуткія факты Роберт Хатчынгс Годард, Дата нараджэння ...

Пасля атрымання ступені бакалаўра ў Вустэрскім Політэхнічным інстытуце ў 1908 годзе ён навучаўся на фізічным факультэце Універсітэта Кларка, атрымаўшы ступені магістра ў 1910 годзе і кандыдата навук (PhD) ў 1911 годзе. З 1914 года ён пачаў канструяваць ракетныя рухавікі, атрымліваючы фінансавую падтрымку Смітсанаўскага таварыства. З 1919 года ён напісаў шэраг прац пра магчымасці палёту на Месяц.

Працуючы ў 1911 ва Універсітэце Кларка, Годард даследаваў ўздзеянне радыёхваль на ізалятары. Каб атрымаць з радыёхвалі ток, ён вынайшаў вакуумны выпрамляльнік. Патэнт U.S. Patent 1159209 быў выдадзены 2 лістапада 1915 года.

У 1914 зарэгістраваны два значныя патэнты ў ракетатэхніцы. Першы, US Patent 1102653 апісваў шматступенную ракету. Другі, US Patent 1103503 апісваў ракету якая працуе на бензіне і вадкім аксідзе азоту.

Годард запусціў сваю першую ракету на вадкім паліве 16 сакавіка 1926 года ў ОБерне (Масачусетс). Ракета пад назвай «Нэлі» памерам з чалавечую руку на працягу 2,5 с узляцела на вышыню каля 12 м. Гэта падзея стала важнай дэманстрацыяй магчымасцяў вадкасных ракетных рухавікоў.

Акрамя касмічных падарожжаў Годард займаўся і іншымі задачамі. Напрыклад, ён прапанаваў ідэю рэактыўнага гранатамёта, і першыя амерыканскія мадэлі гранатамётаў «Базука» былі створаны менавіта на аснове прац Годарда.

Remove ads

Зноскі

1. Lehman M. K., Lehman M. Robert Goddard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. R. H. Goddard // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Годдард Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Годдард Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

5. Матэматычная генеалогія — 1997.

6. NNDB — 2002.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads