Роберт Хофштатэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Роберт Хофштатэр (анг.: Robert Hofstadter; 5 лютага 1915 — 17 лістапада 1990) — амерыканскі фізік-эксперыментатар, член нацыянальнай АН (1958), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1961) «За асноўныя даследаванні па рассейванні электронаў на атамных ядрах і звязаных з імі адкрыццяў у галіне структуры нуклонаў». Бацька Дугласа Хофштатэра.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Прынстанскі ўніверсітэт у 1938 годзе, дзе працаваў у 1946—1950. З 1950 года працаваў у Стэнфардскім універсітэце, на пасадзе прафесара з 1954 года і дырэктар лабараторыі фізікі высокіх энергій ў 1967—1974 гадах. Работы прысвечаны ядзернай фізіцы і ядзернай тэхніцы, фізіцы высокіх энергій. Браў удзел у стварэнні вялікага генератара ван дэ Граафа. У 1950х атрымаў колькасную інфармацыю аб размеркаванні электрычнага зарада і магнітнага моманту ўнутры нуклона і аб памерах нуклона. У 1957 годзе вызначыў зарадавы і магнітны формафактары пратона, у 1958 — магнітны формафактар нейтрона.
Remove ads
Зноскі
- Robert Hofstadter // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Robert Hofstadter // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
- NNDB — 2002. Праверана 28 снежня 2018.
- NNDB — 2002.
- APS General Fellowship Праверана 11 чэрвеня 2025.
- Robert Hofstadter – NAS Праверана 11 чэрвеня 2025.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads