Робін Уільямс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Робін Уільямс
Remove ads

Робін Уільямс (англ.: Robin Williams; 21 ліпеня 1951 — 11 жніўня 2014) — амерыканскі акцёр і кінапрадзюсар, лаўрэат прэміі «Залаты глобус» і «Оскар» у 1998 годзе.

Хуткія факты Робін Уільямс, Дата нараджэння ...
Remove ads

Творчасць

З сярэдзіны 1970-х гадоў пачаў здымацца ў камедыйных тэлесерыялах. У кіно з’явіўся ў 1977 годзе. Пасля некалькіх эпізадычных роляў Уільямс зняўся ў галоўнай ролі ў фільме «Папай» (1980) Роберта Олтмена. Гэты і некалькі наступных фільмаў былі няўдалымі. У 1987 годзе Уільямс сыграў ролю ды-джэя ў карціне Бары Левінсана «Добрай раніцы, В’етнам», дзякуючы якой атрымаў вядомасць і намінацыю на «Оскар».

У 1991 годзе Уільямс агучваў джына ў дыснэеўскім мультфільме «Аладзін». Многія свае ролі Уільямс сыграў у камедыях. Дзве намінацыі на «Оскар» яму прынеслі роля настаўніка ў фільме «Таварыства мёртвых паэтаў» (1989) і роля вар’ята у «Кароль-рыбак» (1991).

У 1997 годзе ён стаў уладальнікам «Оскара» як лепшы акцёр другога плану за ролю псіхолага ў фільме «Разумніца Уіл Хантынг». У 1999 годзе Уільямс зняўся ў галоўнай ролі ў фільме «Двухсотгадовы чалавек», пастаўленым паводле твора Айзека Азімава. У ім ён сыграў робата, які марыў стаць чалавекам.

Remove ads

Фільмаграфія

Больш інфармацыі Год, Беларуская назва ...
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads