Робін ван Персі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Робін ван Персі (нідэрл.: Robin van Persie; нар. 6 жніўня 1983, Ротэрдам) — галандскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2005—2017). Вядомы па выступам за англійскія «Арсенал» (куды перайшоў у 2004 годзе з ротэрдамскага «Феенорда») і «Манчэстэр Юнайтэд».
У складзе зборнай Нідэрландаў гуляў на трох чэмпіянатах свету і двух чэмпіянатах Еўропы.
Remove ads
Біяграфія
Дзяцінства
Робін нарадзіўся 6 жніўня 1983 года ў Ротэрдаме. Бацькі развяліся, калі ван Персі быў зусім маленькім. Пасля суда Робін застаўся з бацькам, а дзве яго сястры з маці. Хлопчыка выхоўвала вуліца: бацька і сын ван Персі жылі ў прыгарадзе Ротэрдама, у імігранцкім квартале. У школе Робін славіўся заўзятым падшыванцам, і яго некалькі разоў спрабавалі выключыць за благія паводзіны. Бацька адвёў яго ў футбольную секцыю «Эксельсіёра», трэцяга па значнасці ротэрдамскага клуба. Дзіця апынулася пад наглядам, і зносіны са шпаной былі зведзены да мінімуму. «Феенордаўскія» скаўты ўбачылі ў «Эксельсіёры» вельмі здольнага і хуткага футбаліста. Ва ўзросце 13 гадоў Робін ван Персі ўжо трэніраваўся ў школе «Феенорда».
«Арсенал»
У студзені 2004 года Робін падпісаў кантракт з лонданскім «Арсеналам». Пасля таго, як клуб пакінуў Рабер Пірэс, завяршыў кар’еру Дэніс Бергкамп, роля аднаго з лідараў дасталася ван Персі. Арсен Венгер знайшоў «Кобру» на месцы левага нападніка. Робін доўгі час гуляў вельмі важную ролю ў «Арсенале», з 2011 па 2012 гады быў капітанам каманды.
«Манчэстэр Юнайтэд»
15 жніўня 2012 года кіраўніцтва «Арсенала» абвесціла, што яны ўзгоднелі ўмовах пераходу гульца ў «Манчэстэр Юнайтэд», але ван Персі да гэтага часу яшчэ не пагадзіўся на асабістыя ўмовы з клубам[4]. 17 жніўня 2012 года, ван Персі афіцыйна быў прэзентаваны як гулец манчэстэрскага клуба, падпісаўшы дамову на чатыры гады. Пераход, паводле звестак, каштаваў «Манчэстэр Юнайтэд» 24 млн фунтаў стэрлінгаў[5].
Па выніках сезона 2012/13 нарэшце стаў чэмпіёнам Англіі, чаго за 8 гадоў так і здолеў дасягнуць у складзе «Арсенала». Пазней, аднак, «Манчэстэр Юнайтэд» ужо не меў такіх поспехаў у чэмпіянаце, і эфектыўнасць Робіна ў атацы таксама значна паменшылася: за два сезоны (2013/14 і 2014/15) ён забіў усяго 22 галы, у той час як у сезоне 2012/13 адзначыўся 26 выніковымі стрэламі.
«Фенербахчэ»
14 ліпеня 2015 года было афіцыйна падпісанні ван Персі кантракт з турэцкім «Фенербахчэ» на тры гады[6].
Вяртанне ў «Феенорд»
У студзені 2018 года стала вядома аб вяртанні ван Персі ў «Феенорд»[7]. У маі 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].
Remove ads
Асабістае жыццё
У 2004 годзе Робін ажаніўся са сваёй даўняй сяброўкай мараканскага паходжання Бухры. Пара мае двух дзяцей.
У 2005 годзе ван Персі падазраваўся ў згвалтаванні галандскай мадэлі, аднак паліцыя адпусціла яго, калі была даказана яго невінаватасць.
Дасягненні
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2001/02
- Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2018
- Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2018
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2004
- Уладальнік Кубка Англіі: 2005
- Чэмпіён Прэм’ер-лігі: 2012/13
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2013
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2010
- Бронзавы прызёр чэмпіянату свету: 2014
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads