Роджэр Дзікінс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэр Роджэр Аляксандр Дзікінс (англ.: Roger Alexander Deakins; нар. 24 мая 1949, Торкі, Англія) — англійскі кінааператар. Двухразовы лаўрэат прэміі «Оскар» за найлепшую аператарскую працу ў фільмах «Бягун па лязе 2049» і «1917» (таксама трынаццаціразовы намінант на гэтую прэмію) і пяціразовы ўладальнік прэміі BAFTA за аператарскую працу ў фільмах «Чалавек, якога не было», «Старым тут не месца», «Жалезная хватка», «Бягун па лязе 2049» і «1917».
Член Брытанскага і Амерыканскага таварыства кінааператараў. Адзін з самых паважаных аператараў у Галівудзе. Вядомы па шматгадовым супрацоўніцтве з братамі Коэн, а таксама па фільмах «1984», «Сід і Нэнсі», «Уцёкі з Шаўшэнка», «Гульні розуму», «Вёска», «Як баязлівы Роберт Форд забіў Джэсі Джэймса», «Сумнеў», «007: Каардынаты „Скайфол“» і «Забойца».
Remove ads
Фільмаграфія
- 1993 — «Патаемны сад»
- 1994 — «Уцёкі з Шаўшэнка»
- 1996 — «Фарга»
- 2001 — «Гульні розуму»
- 2004 — «Вёска»
- 2007 — «Старым тут не месца»
- 2008 — «Чытальнік»
- 2010 — «Як прыручыць дракона»
- 2011 — «Ранга»
- 2014 — «Як прыручыць дракона 2»
- 2017 — «Бягун па лязе 2049»
- 2019 — «1917»
- 2019 — «Як прыручыць дракона: Утоены свет»
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads