Фарга (фільм, 1996)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Фарга» (англ.: Fargo) — мастацкі фільм 1996 года рэжысёраў Джоэла і Ітана Коэнаў. Галоўныя ролі выканалі Фрэнсіс Макдорманд, Уільям Мэйсі, Стыў Бушэмі, Петэр Стормарэ[13].

Хуткія факты Фарга, Жанры ...
Remove ads

Сюжэт

Джэры Лундэгаард, прадавец машын з Мінеапаліса, трапляе ў бязвыхаднае фінансавае становішча. Калі яго адчай дасягае крайняй кропкі, ён наймае двух бандытаў, Карла Шоўолтэра і Гаера Грымсруда, каб тыя выкралі яго жонку. Тады ён зможа вытрасці выкуп са свайго багатага цесця і ўладзіць свае праблемы. Выкраўшы Джын Лундэгаард, злачынцы накіроўваюцца ў халупу на поўначы Мінесоты. Па дарозе іх спыняе нацыянальны гвардзеец, і гаваркі Карл пускаецца загаварваць яму зубы. Гаер жа проста дастае ствол і страляе паліцэйскаму ў галаву. Спіс ахвяр папаўняецца мужчынам з дзіцём, якія выпадкова праходзілі міма. На наступную раніцу мясцовая ўчастковая Марж Гундэрсан прачынаецца з патройным забойствам на руках. Нягледзячы на цяжарнасць, яна прыязджае на месца злачынства і пачынае расследаванне.

Remove ads

Крытыка

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[14].

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 83 кінаўзнагародамі і яшчэ 58 намінацыяй[15].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads