Роджэр Федэрэр

тэнісіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Роджэр Федэрэр
Remove ads

Роджэр Федэрэр (ням. Roger Federer; нар. 8 жніўня 1981, Базель, Швейцарыя) — швейцарскі прафесійны тэнісіст. Пераможца 20 турніраў Вялікага шалома (лідар усіх часоў сярод мужчын). Займаў першую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу на працягу 310 тыдняў (у тым ліку 237 тыдняў запар). З кастрычніка 2002 да лістапада 2016 года нязменна ўваходзіў у топ-10 сусветнага рэйтынгу, пасля чаго зноў вярнуў сабе месца ў эліце ў студзені 2017 года.

Хуткія факты Роджэр Федэрэр, Нарадзіўся ...
Хуткія факты Алімпійскія ўзнагароды ...

Выйграў рэкордныя 8 тытулаў Уімблданскага турніру, рэкордныя 6 тытулаў адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, рэкордныя 5 паслядоўных тытулаў адкрытага чэмпіянату ЗША і 1 тытул адкрытага чэмпіянату Францыі. Адзін з васьмі ўладальнікаў кар'ернага Вялікага шалома, якія перамагалі на ўсіх чатырох турнірах у розныя гады. За сваю кар'еру даходзіў да рэкордных 30 фіналаў турніраў Вялікага шалома, у тым ліку 10 фіналаў запар з Уімблдана 2005 года да адкрытага чэмпіянату ЗША 2007 года (і 18 з 19 фіналаў з Уімблдана 2005 года да адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 2010 года). Акрамя таго, даходзіў да 23 паўфіналаў турніраў Вялікага шалома запар з Уімблдана 2004 года да адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 2010 года. Усяго здабыў 100 адзіночных тытулаў (другое месца ў гісторыі пасля Джымі Конарса), у тым ліку 6 Фіналаў Сусветнага Тура ATP, 27 турніраў серыі Мастэрс 1000 і 19 турніраў серыі Сусветнага Тура ATP 500. Такім чынам, многія гульцы і аналітыкі лічаць Федэрэра найвялікшым тэнісістам усіх часоў, а таксама найвялікшым спартоўцам свайго пакалення.

Remove ads

Фіналы турніраў

Турніры Вялікага Шлема: 30 (20 перамог, 10 паразаў)

Легенда
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі (6:1)
Адкрыты чэмпіянат Францыі (1:4)
Уімблдан (8:3)
Адкрыты чэмпіянат ЗША (5:2)


Больш інфармацыі №, Вынік ...

Выніковыя чэмпіянаты: 10 (6 перамог, 4 паразы)

Больш інфармацыі №, Вынік ...

Турніры серыі Мастэрс 1000

Адзіночны разрад: 48 (27 перамог, 21 параза)

Больш інфармацыі №, Вынік ...

Парны разрад: 3 (1 перамога, 2 паразы)

  1. Турнір праходзіў у памяшканні.
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads