Арэшкі
вялікалітоўскі шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арэ́шкі, або Ажэ́шкі (польск.: Orzeszkowie) — старажытны шляхецкі род. Найбольш раннія гербоўнікі называюць род Арэшкаў герба «Кораб» (залаты карабель з падобнай на вежу мачтай на чырвоным полі; тое ж на шлеме) у Падляшскім ваяводстве. Прадстаўнікі гэтага роду займалі розныя павятовыя пасады (стольнік, падстолі, падсудак, суддзя, войскі і інш.), галоўным чынам у Мельніцкім павеце ў XVI—XVII стагоддзях. Вядомы каля 20 прадстаўнікоў гэтага роду. У XVIII стагоддзі вядомы Арэшкі герба «Побуг», прадстаўнікі якога займалі дзяржаўна-адміністрацыйныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім[1].


Прызнаны ў дваранстве пастановай Гродзенскага ДДС 3.06 1835 (I частка). Указам Сената не зацвярджаліся[2].
Remove ads
Радавод[2]
- Антоні. Дзяржаўца Мотальскага войтаўства. пакінуў двух сыноў:
- Мадэст. Суддзя земскі пінскі і войт мотальскі.
- Леапольд. Палкоўнік ЯКМ. таксама войт мотальскі пасля брата Мадэста па кансэнсу караля Аўгуста III (1745). Пісар гродскі, а потым стольнік пінскі па прывілею караля Аўгуста III (1744). Набыў маёнтак Пешкаў і Ляхавічы ў Пінскім павеце, з якіх першы пакінуў сыну Тамашу, а другі яго жонцы ў 1777 годзе.
- Тамаш. Капітан войск польскіх. Жонка Алена, дачка лоўчага берасцейскага Багуслава і Соф'і з Выдзгаў Верашчакаў, з якой меў сына Адама.
- Адам (нар. 1770). Староста рудкоўскі. Уладальнік маёнтка Пешкаў, мяняўся зямлёй з ротмістрам пінскім Станіславам Бянклеўскім (1808). Узяў шлюб з Альжбетай, дачкой палкоўніка войск польскіх Юзафа і Соф'і са Станіслаўскіх Войнаў, ад якой меў аднаго сына Антонія-Яна і трох дачок - Марыяну, Ганну, Францішку.
- Антоні-Ян (нар. 1805). Спадчыннік маёнтка Пешкаў (1816). Праходзіў па справе эмісара Канарскага (1839), за што быў сасланы ў Сібір і вярнуўся адтуль у 1858 годзе. Пражываў у Пінску (1866). Першая жонка Марыяна Умін, з якой меў аднаго сына Леапольда; другая жонка Тэкля Чарноцкая. сын Францішак.
- Леапольд (нар. 1826). Партупей-прапаршчык Арэнбургскага лінейнага батальёна (1847);
- Францішак (нар. 1832).
- Марыяна.
- Ганна:
- Францішка.
- Антоні-Ян (нар. 1805). Спадчыннік маёнтка Пешкаў (1816). Праходзіў па справе эмісара Канарскага (1839), за што быў сасланы ў Сібір і вярнуўся адтуль у 1858 годзе. Пражываў у Пінску (1866). Першая жонка Марыяна Умін, з якой меў аднаго сына Леапольда; другая жонка Тэкля Чарноцкая. сын Францішак.
- Адам (нар. 1770). Староста рудкоўскі. Уладальнік маёнтка Пешкаў, мяняўся зямлёй з ротмістрам пінскім Станіславам Бянклеўскім (1808). Узяў шлюб з Альжбетай, дачкой палкоўніка войск польскіх Юзафа і Соф'і са Станіслаўскіх Войнаў, ад якой меў аднаго сына Антонія-Яна і трох дачок - Марыяну, Ганну, Францішку.
- Тамаш. Капітан войск польскіх. Жонка Алена, дачка лоўчага берасцейскага Багуслава і Соф'і з Выдзгаў Верашчакаў, з якой меў сына Адама.
- Міхаіл-Станіслаў , родны брат Антонія. Маршалак пінскі. Закладны ўладальнік фальварка Лахва князя Міхаіла-Казіміра і Уршулі з князёў Карыбут-Вішнявецкіх Радзівілаў (1749). Згодна з тастаментам 1749 года меў трох сыноў.
- Фелікс. Стражнік пінскі;
- Юзаф. Падстолі пінскі.
- Антоні. Войскі пінскі і староста острынскі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads