Розмары Трокель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Розмары Трокель (ням.: Rosemarie Trockel; нар. 13 лістапада 1952, Швертэ, Паўночны Рэйн-Вестфалія) — нямецкая мастачка, важная фігура міжнароднага сучаснага мастацтва. Жыве і працуе ў Кёльне, выкладае ў Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў горадзе Швертэ. Вучылася (з 1974 па 1978) у Акадэміі прыгожых мастацтваў Кёльна, адчула моцны ўплыў Іозефа Бойса.
Прадумваючы свае экспазіцыі, Трокель выбудоўвае кантэкст, заснаваны на міждысцыплінарным падыходзе да адлюстравання ў мастацтве сучаснага свету. Як і старэйшы сучаснік, вялікі «алхімік» Зігмар Польке, мастачка часта звяртаецца да змешвання высокага і нізкага, да перамяшчэння акцэнтаў і звяржэння каштоўнасцяў.
Розмары Трокель аказалася да 2010-х гадоў найбольш камерцыйна паспяховай сярод дзесяці сучасных мастачак, якія карыстаюцца максімальным попытам. Напрыклад, яе вязаная праца 1987 года «Made in Western Germany» была прададзена ў 2012 за $ 1 000 000. А 14 мая 2014 года на аўкцыёне Sotheby’s, іншая вязаная праца «Untitled», створаная ў 1985—1988 гадах, пры эстымэйце $1,5—2 млн, была прададзена за $4 981 000.
Трокель была адзіным прадстаўніком Германіі на Венецыянскай біенале ў 1999 годзе, а таксама ўдзельнічала ў Дакуменце ў 1997 і 2012.
Remove ads
Зноскі
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads