Рохтас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рохтас — пенджабская крэпасць, збудаваная Шэр-шахам у 1541-43 гг. у непасрэднай блізкасці ад Вялікай колавай дарогі для абароны зямлі гавараў ад Хумаюна.
Remove ads
Будынак
Крапасныя сцены перыметрам 4 км, вышынёй звыш 18 м і таўшчынёй да 12,5 м лічыліся па тых часах непрыступнымі. Па акружнасці размешчана 68 паўкруглых бастыёнаў і некалькі масіўных брам з пясчаніку.
Гісторыя
Рохтас атрымала назву ў гонар бітвы пры Рохтасе, у якой Шэр-шах ушчэнт разбіў маголаў. Праз 10 гадоў пасля смерці Шэр-шаха камендант крэпасці вераломна адкрыў яе браму Хумаюну. Вялікія Маголы надавалі Рохтасу вялікае значэнне і пабудавалі нямала крапасных збудаванняў па яго ўзоры.
Напачатку XVIII ст. Рохтас страчвае сваё ваеннае значэнне, пасля раздзела Брытанскай Індыі апыняецца ў межах Пакістана, а ў 1997 г. трапляе ў лік помнікаў Сусветнай спадчыны.
Remove ads
Літаратура
- Ihsan H Nadiem, Rohtas: Formidable Fort of Sher Shah. Lahore: Sang-e-Meel Publications, ISBN 969-35-0603-0.
- Basheer Ahmad Khan Matta, Sher Shah Suri: A Fresh Perspective. Karachi: Oxford University Press, ISBN 0-19-597882-X.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рохтас
- Афіцыйны сайт крэпасці Рохтас Архівавана 7 лютага 2012.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads