Рудавец (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рудаве́ц[2] — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дружнянка (выцякае з возера), за 16 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Браслаў.

Хуткія факты Рудавец, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 0,82 км, найбольшая шырыня 0,44 км, даўжыня берагавой лініі 2,04 км. Найбольшая глыбіня 1,6 м, сярэдняя 1 м. Плошча вадазбору 4,3 км². Аб’ём вады ў возеры 0,28 млн м³.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—4 да 5—9 метраў. Берагі сплавінныя, вышынёй 0,3—0,4 м. Вакол возера пераўвільготненая пойма шырынёй 100—150 м. Дно возера выслана сапрапелем. Зарастае слаба. Растуць трыснёг, хвошч, рдзест плывучы, шышняк.
Возера дыстрафіруючае, слабапраточнае. У Рудавец упадаюць ручаі, выцякае рака Дружнянка.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads