Рудзенск (прадпрыемства)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рудзенск — беларускае прадпрыемства па святлотэхнічнай прадукцыі для аўтатранспарту ў г.п. Рудзенск Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад холдынгу «Аўтакампаненты».
Remove ads
Гісторыя
Гісторыя прадпрыемства пачынаецца ў 1928 годзе, калі на базе цагельні стварыўся Рудзенскі прамкамбінат, дзе асноўнымі выглядамі дзейнасці былі будматэрыялы, швейная галантарэя, металаапрацоўка. У 1960-я гады ўкараняецца ў вытворчасць выпуск вырабаў з пластмас, а ўжо ў 1980-я гады Рудзенскі завод пластмасавых вырабаў уяўляе сабою спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску тавараў народнага спажывання, дзіцячай цацкі, вырабаў з плёнкі, крэму для абутку.
З сярэдзіны 1990-х гадоў пасля рэканструкцыі на прадпрыемстве распачаты выпуск святлотэхнічных вырабаў для аўтатрактарнай прамысловасці.
У 1995 годзе Рудзенскі завод пластмасавых вырабаў быў ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства (ААТ «Рудзенск»).
Згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2011 года № 388 «Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці холдынгу „Аўтакампаненты“» ААТ «Рудзенск» увашоў у холдынг «Аўтакампаненты»[1].
У ліпені 2013 года уведзены ў эксплуатацыю новы вытворчы цэх[2].
- Навагодняя ёлачная цацка часоў БССР. Знаходзіцца ў калекцыі Таццяны Семянякі.
Remove ads
Дырэктары
- Валянцін Баляслававіч Татарыцкі
- Андрэй Аляксандравіч Салановіч
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2018. Праверана 16 кастрычніка 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads