Руднямарымонаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Руднямарымо́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Рудня Марымонава.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Лоеўскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. З 15 студзеня 1964 года ў складзе Гомельскага раёна[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Рудня-Марымонаўскага сельсавета 5 населеных пунктаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 728 чалавек[4], з іх 91,8 % — беларусы, 6,2 % — рускія, 1,4 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 715 чалавек[6].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads