Рудольф Штэйнер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рудольф Штэйнер
Remove ads

Рудольф Штэйнер (таксама Штайнер; ням.: Rudolf Joseph Lonz Steiner; 27 лютага 1861 — 30 сакавіка 1925) — аўстрыйскі доктар філасофіі, педагог, лектар і сацыяльны рэфарматар; эзатэрык, акультыст, празорца і містык XX стагоддзя, аўтар шматлікіх твораў (1883—1925), які даў больш за 6000 лекцый па ўсёй Еўропе (1900—1924); заснавальнік антрапасофіі і антрапасофскага руху.

Хуткія факты Рудольф Штэйнер, Дата нараджэння ...

Першае прызнанне атрымаў як даследчык спадчыны Гётэ і яго тэорыі пазнання: у 1883—1897 гады аналізаваў і выдаваў работы Гётэ па прыродазнаўстве. Распаўсюджваючы духоўнае вучэнне антрапасофіі, эзатэрычнай хрысціянскай філасофіі, якая бярэ пачатак у еўрапейскім трансцэндэнталізме і пераклікаецца з тэасофіяй, Штэйнер выступаў з лекцыямі (з 1900), чым прыцягнуў да сябе ўвагу масонаў і тэасофаў. Быў запрошаны Тэасофскім таварыствам узначаліць нямецкую секцыю ў якасці генеральнага сакратара (з кастрычніка 1902). У 1902—1910 гады развіваў сваю дактрыну ў сачыненнях «Духазнаўства (Тэасофія). Увядзенне ў звышпачуццёвае светапазнанне і прызначэнне чалавека» і «Як дасягнуць спазнанняў вышэйшых светаў?» (1904), «З Акаша-хронікі» (1904—1908), «Нарыс таемазнаўства» (1910); тэасофскія тэндэнцыі яго твораў адрозніваліся глыбокім гуманізмам і супрацьстаялі тагачаснаму разуменню ілюмінізму і акультызму; Штэйнер рабіў спробу прымірыць навуковы метад са звышнатуральным бачаннем свету. Пакінуўшы тэасофаў, заснаваў Антрапасофскае таварыства (1912), дзе ўзяў на сябе ролю духоўнага настаўніка. Цэнтрам таварыства стаў швейцарскі гарадок Дорнах, дзе на падоранай Штэйнеру зямлі пачалі ўзводзіць па яго архітэктурным праекце, названы ў гонар Гётэ, будынак Гётэанума (верасень 1913). Заснаваў Швейцарскае таварыства даследаванняў у галіне анкалогіі (1916), якое практыкавала амелатэрапію раку. Стаў заснавальнікам новай педагагічнай методыкі і першай Вальдорфскай школы ў Штутгарце (1919), а таксама антрапасофскай тэрапеўтычнай клінікі ў Арлесгайме (1921), спрыяў там выпуску біякасметыкі маркі «Weleda» (1921). Дапамог групе пратэстанцкіх святароў і багасловаў на чале з Ф. Рытэльмаерам заснаваць Абшчыну хрысціян (англ.: The Christian Community; 1922) — рух за абнаўленне рэлігійнага жыцця. Таксама заклаў асновы біядынамічнай сельскай гаспадаркі, ініцыяваў развіццё эўрытміі, новых напрамкаў у драматычным мастацтве, жывапісе, архітэктуры і рух канца 1910-х — пачатку 1920-х гадоў за падзел трох сфер «сацыяльнага арганізма» — культуры, палітыкі і гаспадаркі.

Remove ads

Зноскі

1. Rudolf Steiner // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Steiner, Rudolf // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.

3. Штейнер Рудольф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Rudolf Steiner

5. Catalog of the German National Library Праверана 3 ліпеня 2024.

6. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads