Ружа маршчыністая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ружа маршчыністая
Remove ads

Ружа маршчыністая[1] (Rosa rugosa) — від раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae). Радзіма — Далёкі Усход, Японія, Карэйскі паўвостраў, Кітай. Мае вялікія моцна маршчыністае лісце.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Куст да 2 м вышынёй. Сцёблы размешчаны ў пучку, трывалыя; галінкі шарсцістыя; шчыльныя калючкі, жаўтлявыя, прамыя, моцна вар’іруюцца па памеры, да 5 мм. Прылісткі ў асноўным прылягаюць да хвосціка. Лісце ўключна з хвосцікам 5-15 см. Лісце буйное, амаль скурыстае, моцна маршчыністае, пёрыстае з 5-7 (9) лісточкамі, эліптычнымі або эліптычна-зваротнаякападобнымі, 1.5-4.5 × 1-2.5 см; ніжняя паверхня сеткаватая, шчыльна поўсцевая, верхняя — безвалосая, бліскучая; палі востразубчастыя; вярхушка вострая або круглява-тупая[2].

Кветкі да 6-7 см у дыяметры, адзіночныя або па некалькі ў кластары. Чашалісцікі 5, яйкавата-ланцэтныя, часта аблісцвеныя, знізу апушаныя і залозістыя, зверху разрэджана апушаныя, пёрыста-лопасцевыя, верхавіны хвастата-завостраныя. Пялёсткі 5, двайныя або паўпадвойныя, пурпурна-чырвоныя, цёмна-ружовыя ці белыя, зваротнаяйкападобныя, падставы клінаватыя, верхавіны вышчарбленыя. Ягад цёмна-чырвоная, уціснута-шарападобная, 2-2.5 см дыяметрам, гладкая, з устойлівымі выпрастанымі чашалісткамі. 2n = 14[3].

Remove ads

Распаўсюджанне

Радзіма — Далёкі Усход, Японія, Карэйскі паўвостраў, Кітай. Натуралізаваны: Новая Зеландыя, Канада, ЗША, Данія, Фінляндыя, Ірландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Аўстрыя, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Румынія, Францыя. Таксама шырока культывуецца[3][4].

Ва Украіне вельмі распаўсюджаная, дзічэе; лекавая, дэкаратыўная, харчовая расліна.

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 113. — 160 с. 2 350 экз.
  2. efloras.org. (англ.)
  3. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  4. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads